Старонка:Сутарэньне (1925).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бы над тым, што нават маглі падумаць — „ён купляе білеты“.

Нікодзім быў здаволены жыцьцём і ніколі ня скардзіўся і на яго ня сыкалі.

Дні праходзілі бязьзьменна…

Нікодзім пасябраваў з чырвонаармейцамі (недалёка стаяла Самарская дывізія) і заўсёды вольны час прагульваў у іх. Дапамагаў ім дармова прабрацца ў кіно, разам хадзілі на аэродром сачыць за гонкамі, разам разважалі аб дзяўчатах.

Як-бы ў знак сяброўства Нікодзім насіў „будзёнаўку“. Каб быць сталым, як і яго таварышы, Нікодзім здабыў сабе брытву і пачаў ачышчаць свой твар ад сухога валосься-моху.

Незадоўга пачалі яго чырвонаармейцы грамаце вучыць, і бязьмежная радасьць ахоплівала юнака, калі ён, прышоўшы дамоў, мог ужо прачытаць на афішы — „Будущее“, і маці, якая, здаецца, ужо ня можа адчуваць ні радасьці, ні смутку, усьміхнецца, паправіць свае сівыя валасы і поўнымі грудзьмі ўздыхне.

Быў ціхі вечар. Праз акно відаць было, што на вуліцы весела, неўгамонна.

Маці Нікодзіма, седзячы на ложку, вязала панчоху і пра сябе расказвала нейкае апавяданьне (а іх многа ведаюць нашы жанчыны-беларускі). Раптам убягае Нікодзім з паперай у руках і проста да маці:

— Глянь, глянь — гэта я пісаў!