ціліся вадзяністыя, але цяпер заспаныя вочы. Шэрая зрэбная сарочка вырысоўвалася жоўтымі латкамі. Нагавіцы на ім былі ангельскага фасону, з манжэтамі. Адно бяда, яны былі яму завялікія, паясьніца ўзьбіралася пад пахі.
Узяўшы ў свае худыя рукі мятлу з бляшанай пласьцінкай на канцы палкі, сышоў ён на брук і свой працоўны дзень пачаў чысткаю рышткоў.
Пакуль зашавеляцца будні гарадзкога жыцьця, яму трэба ачысьціць свой квартал, паліць яго вадой. Аднаму цяжка. Але ня скардзіўся ён. Няма каму дапамагаць: ёсьць, маці, старэнькая ўжо, ёй і хадзіць неўмагату; другі год пашоў, як хварэе.
Рукі яе калоцяцца, вочы, упаўшыя, паглядаюць на нізкі столь, на сьцены, дзё палосамі красуецца плесень.
Двор цёмны. Высокія сьцены камяніц засланяюць сьвятло. У самым канцы двара віднеюцца невялікія дзьверы, якія вядуць у вузкі калідор. Па бакох чуланы. З правага боку — каменная драбіна ўніз і ўпіраецца ў аббітыя войлакам дзьверы.
Паставіўшы мятлу і рыдлёўку, адчыніў дзьверы, — пранёсься прыкры скрып.
Увашоўшы ў хату, ён адразу пачуў глухі дрыжачы голас маці:
— Нікодзімка, дай вады.