СУТАРЭНЬНЕ
I
Толькі-толькі яшчэ з-за стрэх камяніц міргнула сонца і нібы ў разьведку пусьціла першы свой прамень.
Горад яшчэ спаў.
Было ціха й пуста.
У завулку, у прыгарадзе, можна было-б спаткаць каго-колечы, ішоўшага шпаркімі крокамі, насупіўцы шапку на вочы і спадлоб‘я паглядваючы ўперад. Пашукаўшы, можна было-б у яго знайсьці за паясьніцай нож.
Часамі павольна ізвозчык праедзе, і глуха пракоцяцца ўдары конскіх капытаў.
Бывае, што селянін прыедзе ў горад; затрашчыць яго панарад, кульгаючы прасунецца па бруку гоман; усхваціцца і крыху пазяўкае сабака.
Але сёньня было ціха. На вежы сонна пасоўваліся чорныя вусы — стрэлкі і нехаця паказвалі — палова пятай.
Гарысты завулак Ззарэчны быў населены дробнымі гандлярамі і заўсёды прачынаўся раней другіх, але цяпер яшчэ спаў. Толькі малады хлапчук, найбольш семнаццаці год, ня спаў.
Стаючы на асфальце, ён соладка пацягнуўся; твар яго быў бледны і толькі яскрава сьвя-