Гэта старонка не была вычытаная
койна, паступова, ну, не раўнуючы, як конка, як на кастылёх.
А можа ён стары служака конкі і яе манеры пераняў сабе? а можа, гэтае разьбітае надвор‘е пад свой уплыў прывабіла яго? Сядзіш, трасе цябе, старанна падкідае і цягнецца, як змучаны жабрак.
Яшчэ хоць аднаго каня хай падчапілі-б, усё-ж паехалі-б хоць крышачку шпарчэй.
Я не сьцярпеў…
Злосна вылез з конкі і цьвёрдым крокам, па бруку, напрамік.
Ужо цямнела. На зямлю вечар неахвотна сходзіў… Абняўся з ім. Прыселі мы на прызьбе і слухалі, як шалясьцела ліпа, як сьлязу скідаў, заўжды вясёлы, сад.
Імжа сваволіла ў белых сецях.
Вуліцы зацягнены туманам…