ЗАЦЯГНЕНА ТУМАНАМ
Зіма.
Першы, пасьля студзеня, месяц.
Вуліцы зацягнуты туманам.
Залівала гразь.
Плёхкаліся лужыны па каменьнях.
Пырскаў дождж.
Над горадам хмары качаліся.
Вецер падзьме мацней, закалоціцца хмарка і во-во разаб‘ецца аб комін.
Паплесьнелі стрэхі драўляныя, сьцякаюць гнілымі кроплямі на зямлю.
Надвор‘е хныкае, развальваецца, ные.
На рынку глуха: крамы пад замком.
Бяспрывычна, дзіка…
Ціша ў горадзе; ня радуе нас гоман, бурляць толькі рышткі; на бляшаных стрэхах прыбіты стук дажджу, і за горадам забрэша, на ланцугу, сабака.
Ля камяніцы туліцца ўкутаўшыся хлопчык. Весь мокры… Холадна, дрыжыць…
На вуліцы пустой, сярод чорных брудных лужын, адзін ён — бяспрытульнае забытае дзіцё.
Пішчыць гульліва, у падраных ботах, гразь; куртка ў дзірах ня грэе яго грудзі…