Я падышоў. З яго кішэні выняў дакуманты і ўбачыў — сын беларускага сяла: Андрэй, бацька Зьміцер, прозьвішча — Залескі, ад роду — 22 гады.
І зноў узьняўся сьвіст ізноў лязг аружжа…
Палякі вышлі.
Прабегла першая лінія чырвоных.
V
Раніцой па вуліцах хадзілі рабочыя.
Кожны расказваў пра бурную ноч, кожны вітаў перамогу.
Віталі раніцу, шчыра, папросту віталі.
Ветрык узьняўся і як-бы гнаў усё панскае.
Песьні!
„За власть советов“…
Па Мікалаеўскай вуліцы ішлі чырвонаармейцы. У запыленых зялёных вопратках, маладыя, але змучаныя.
З песьняй увашлі яны ў Менск. Яны стварылі новую старонку ў нашай старой гісторыі —
11 ліпня.
Горда мігаюць на вінтоўках чырвоныя сьцягі, з такімі-ж гордымі чырвонымі сьцягамі сустрэў іх чырвоны беларускі Менск.
VI
Андрэй Залескі быў..........................