III
Ля Траецкай гары тлее дваццаць дамоў. Пажар узьняўся дзён некалькі назад.
Была ў Менску „ўлада“, абвясьціла загад — зачынілі вадакачкі, пажарнікі сталі бясьсільнымі.
А цяпер толькі дзе-ні-дзе, як з люлькі дзеда старога, пярсьцёнкамі віўся дымок.
На руінах бедная бабка, прытуліўшы галодных дзяцей, закаплелаю хусткай трэ вочы ад горкіх сьлёз.
Небасхіл пакрыўся малінавай істужкай і як-бы шаптаў: — сьветлае, новае, шчаснае…
IV
Паволі, згорбіўшыся ад страху, прыпаўзла ў Менск ноч. Месяц памыкаўся глянуць на руіны, але хмары адціскалі за свае плечы.
З нецярплівасьцю чакалі ўваходу чырвоных…
Раптам —
Гарматы, кулямёт
Бліжай,
Бліжай…
Гоман,
Топат коняй,
Лязг аружжа,
Сьвіст…
Бадзёра йшлі чырвоныя. Вось адзін адстаў… Пакрыўся твар яго палосамі крыві…
Рука ўпілася ў вінтоўку. Рука застыгла… Чорная ад ручкі плуга, чорная далонь…