Старонка:Сутарэньне (1925).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І Алесь здаволіўся. Яго думка прашла, з ім згадзіліся — яго паслалі працаваць у вёску.

— Цяпер будзе і спакой, і далей ад мяшчанства, і бліжэй да працы.

Хвалі калосьсяў папоўняць энэргіі, комсамольскі начлег загартуе, хата-чытальня — раскідаць зерне.

Так хлопцы й разлучыліся.

Прыехаўшы неяк на зьезд, Алесь даведаўся, што Нічыпар у Воршы на рабфаку. А пра Зіну й думка ў голаў ня прышла. Спаткаўшыся выпадкова ў коопэратыве, ён яе не пазнаў. Яна зьмянілася, стала страшная, высахла і з сьлязой расказвала ўсё тое самае — недалёкае, мінулае, сёньнешняе…

О, каб паглыбіцца ў бязьмежнасьць жыцьця, каб толькі акінуць вокам хоць адзін яго крок — яшчэ шмат „такіх Паўлюкоў“ можна знайсьці.