Паехалі… А ўжо сьвітала…
— Ведаеце, Алесь, я хацела павесіцца.
Алесь усьміхнуўся.
— Я ня ведаю, што рабіць? Ён замучыць мяне…
Алесь, скрывіўшы твар, глянуў у вочы Зіне і яму здалося, што ён бачыць шыбельніцу з белай пятлёй, але тут-жа схамянуўся і пачаў угаварваць, супакойваць, разьвесяляць. А Зіна нэрвова ў руках пакручвае ручнік…
Усё-ж адвезьлі дамоў, супакоілі.
Толькі цяпер Нічыпар расказаў у чым справа.
— Я ўжо спаў. Раптам чую стук у вакно. Увашла і ў плач — „ратуйце!“ Што з ёй рабіць? Жаніцца? — яшчэ рана. Я тады — на „кары“ й да цябе. Дарогай скардзіцца, енчыць. Я думаў адно: калі перажыву гэту ноч — заўтра-ж катну ў Севастопаль. А пакуль што зараз-жа пераеду да бацькоў, на вакзал, а то такія „антымоніі“ могуць збывацца штодня. Заўтра яна захоча труціцца, пасьлязаўтра — тапіцца…
Алесь нічога не сказаў. Так моўчкі і разьвіталіся.
∗
∗ ∗ |
Ня спаў Алесь. Думкі яго: віліся з Зінай. Алесь штосьці думаў, штосьці вырашаў, раптам здаволена скокнуў з ложка і ад радасьці загаварыў:
— Э-эх! Калі толькі пройдзе, калі толькі згода!