Добра, што прышла суседка, старая Казімірыха пазычаць сярнічак, яна і стала „скорай дапамогай“.
∗
∗ ∗ |
Алесь з Нічыпарам сядзелі ў сталоўцы.
Музыка шпарыла „фокстрот“…
Публіка падзваньвала ў шклянкі. Офіцыянты хвалявалі салфеткамі. Газэтчыкі выкрыквалі „апошнія“…
Хлопцы вячэралі. Дзяліліся ўражаньнямі за прашоўшы дзень.
Алесь выпадкова ўспомніў Зіну:
— Зваў ісьці ў тэатр, Паўлюк быў не ў настроі, — не пашла. Я-бы з ёй пагуляў, нічаво бабка, „спасобствует“…
— Так, трэба будзе й мне калі зайсьці, усё роўна жыву пад бокам, — і пры гэтым Нічыпар акінуў вокам Алеся і ўсьміхнуўся, як-бы думаючы: „нешта ёсьць“…
Была зорная ноч. Трашчоткамі зганялі сон вартаўнікі.
Хлопцы разышліся.
∗
∗ ∗ |
Разбудзілі Алеся.
Толькі ‘шчэ пасьпелі расплюшчыцца вочы, Алесь убачыў прад сабой Нічыпара.
Блыталіся думкі ў Алеся, каб даведацца ў чым справа. А гадзіньнік спакойна, бяз нэрвозу адбівае пяць гадзін раніцы.
Толькі на вуліцы Алесь угледзіў ізвозчыка і… згорбіўшыся, укутаўшыся у паліто — Зіну.