∗
∗ ∗ |
Паўлюк рэдка бываў у хаце, але і ў гэты кароткі час гаварыў з Зінаю хутчэй як з пакаёўкай, чым з сваім таварышом-жонкай.
Зіна маўчала. Але сёньня яна ня вытрымала і голасам, у якім адчувалася толькі шчырасьць, загаварыла:
— Паўлюк, ты добра ведаеш, што я тут, дзе ня кінь, чужая. Ні злаёмых, не кажу ўжо аб блізкіх. Няхай-бы ты хоць адзін вечар пабыў са мной, як чалавек, пашлі-б у клюб… Седзячы аднэй у гэтых стлеўшых сьценах, плесьняй агорнешся, — і вочы яе, чакаючы адказу, гатовы былі ад азу праясьніцца, узрадавацца, або заслацца бруднай непагодай.
З нейкай дзіўнай усьмешкай, кінуўшы грошы на стол, Паўлюк запытаўся:
— Што, я не дазваляю?
Вырваўся ўсё-ж пасьля доўгага цярпеньня накіп з грудзей Зіны:
— Давай вырашым раз назаўсёды, Даволі мучыцца. Ня хочу быць слугой!..
— Пачынаецца… Я проста прыдушаны працай.
— Ня веру я табе. Хвілінамі патрэбна я, каб супакоіць тваю хворасьць…
— Эт, сьцерва!
І з навалай злосьці хапіў падсьвечнік.
— Паўлюк!.. Сумленьне… дзе?.
Падсьвечнік прымусіў Зіну замаўчаць, яна кінулася на падлогу.