як мага блытае прад табою твае жыцьцёвыя сьцежкі. Сядзець год, а там праз мяне ў недастачы, голадзе… Галенка, ці прымеш ты мяне?..
— Не? Чаму?..
Нікодзім мучаўся. Але адно яго адцягі вала: ён працаваў у турэмнай шавецкай майстэрні. Працаваў уважна і за пяць месяцаў ён стаў ужо майстрам.
Усяго ён адседзеў сем месяцаў — папаў пад амністыю, выпусьцілі…
Вышаў з турмы, 14 рублёў заробку атрымаў… Куды ісьці? У які бок?
Гоман і суматоха вуліцы здавалася яму нечым надзвычайным, новым.
— Куды ісьці? А ці ня ўсё роўна? Пайсьці да Галенкі, — яна прагоніць. Хіба пайсьці даць ёй грошай і можа-можа глянуць вокам і, калі дазволіць, пацалаваць сваё дзіцянё, а тады ўцячы, каб не паказвацца.
Зашоў у пякарню, купіў булак і шпаркім крокам, не аглядваючыся на Замкавую, — да Галенкі.
Дома не застаў…
Вокны яе хаты забіты дошкамі, пасьвіствае вецер. Раскідана…
Працаваць Нікодзім стаў у майстэрні Боруха на Замківай вуліц. Ня можа супакоіцца: — „што з ёй? дзе яна?“.
Выпадкам, зусім выпадкам сустрэў Нікодзім Галенку. Яна яго не пазнала. Яна цяпер гуляшчая — стала простытуткай.