Старонка:Сутарэньне (1925).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

падзелім. Сыты будзеш і франтам добрым, файна? А так дурань будзеш.

Заказала бутэльку „горкай“.

Нікодзім згадзіўся. Жэнька падняла шклянку з гарэлкай:

— П‘ю, каб быць добрымі прыяцелямі.

VI

Цёмнае, сырое, — прытулак беднасьці — сутарэньне, дзе радзіўся Нікодзім, дзе памёр, загнаны працаю ў сухоты, бацька яго, дзе зусім нядаўна памёрла і яго маці. Цяпер гэта сутарэньне стала гняздом распусты і заразы.

Чысьцей выглядае пакой: сьцены выбелены, падлога падмецена, але згінула чыстата хоць бязьмерна-цяжкога жыцьця. Калі падлога чысьцейшая, гэта ня знача, што няма бруду жыцьця, заразьлівага бруду, ад якога мятлой не пазбавішся.

Раней тут стаяў адзін ложак, цяпер ужо тры і, на ўсякі выпадак, ля парогу паложаны сяньнік…

Кожны дзень, як толькі зьвечарэе, не зачыняюцца дзьверы… Цяпер і прыводзіць ня трэба, абы хапіла дзяўчат. П‘янкі начамі.

Пасябравалі з Нікодзімам і гэроі лёгкіх заробкаў“; — у сутарэньні пачалі захоўвацца крадзеныя рэчы. Нікодзім ведаў і радваўся, захапляўся лоўкай удачаю.

Недалёка ад Нікодзіма, на Замкавай вуліцы, жыла Галена, дачка дворніка. Дзяўчына