Старонка:Сутарэньне (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сутарэньне яго, хоць і цёмнае, можа і бруднае, але вольнае… Ня трэба будзе трымаць востра вуха, ніхто ня будзе перашкодай.

А на вуліцах усё таксама шмат народу, усё таксама неўгамонны гул, усё таксама шумлівае бязладзьдзе…

IV

Прачнуўся Нікодзім адзін. Галава цяжкая, вочы сталі чырвонымі. Нікодзім здаваўся нейкім страшным: валасы ўскудлачаны. Пінжак, які быў чысьценькім і міла было глянуць вокам, цяпер увесь спэцканы, збэшчаны. У кішэнях ня было ўжо ні капейкі: успомніў, што апошнія два рублі аддаў Жэньцы. Ходзячы з кута ў кут, ён думаў: „што цяпер пачаць?“

А ўжо ўзьбіраўся поўдзень.

— Трэба як хутчэй кінуць гэтае сутарэньне, узяцца адразу за новую працу. Але якую працу? Дзе працаваць?..

Адразу ён надумаў пайсьці да сваякоў, але тут-жа ўспомніў, што яны зім не ў ладох, што пахаваў мацеру не паіхняму. Пайсьці да чырвонаармейцаў — выяжджаюць у лягеры…

Шкода стала бедную матульку. Толькі цяпер ён пачуў, што яна патрэбна і што няма яе…

На вуліцы гручэлі падводы ламавікоў. Нікодзім ня чуў гэтага грукату. Ён рынуўся ў ложак, ахінуўся лахмоцьцямі і хацеў змагчы сябе, супакоіцца; ён нават на хвіліну затоіў