Старонка:Сутарэньне (1925).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

штук прыдаваў яму нейкую сталасьць. Ігнат — аднагодак Нупрэю, але выглядае маладзей і твар чысты, бяз складак. Займаецца ён чысткаю ботаў на Віленскім вакзале.

Нікодзім толькі цяпер задумаўся над пытаньнем, што будзе далей? Расказаў аб сьмерці маткі, аб рашчоце, і цяпер можна было пачуць, як голас яго дрыжэў і вочы во-во гатовы былі акрапіць скроні сьлязой. Але іх прывабіў погляд маладых дзяўчат, якія сядзелі радам і пілі „ангельскую горкую“. Слова за слова, усьмешка на ўсьмешку і сталы злучыліся — адна кампанія.

Яшчэ піва, яшчэ „горкая“ — і стала весялей, сталі зусім блізкімі.

Страсануўшы сваёй чорнай кучаравай галавой, Ігнат ахапіў дзяўчыну і схіліў яе да сваіх губ. Нікодзім заказваў гарманістаму „Пупсік“, Нупрэй — яшчэ „горкай“.

Адчуўшы сябе вольным, самастойным — хочаш? — гуляй, ня хочаш — ня гуляй, — Нікодзім узяў бутэльку і пусьціў аб падлогу… Шкляны трэск прыцягнуў да сябе ўсіх „гасьцей“ піўной. Завязалася сварка. Пашла ругатня.

Дзяўчаты адскочылі да люстэрка. Усім траім можна сьмела даць па гадоў трыццаць. Твар кожнай нахварбаваны. Адна ўся ў нейкіх балячках, і ад пудры гэтыя балячккі здаюцца падазронымі цёмна-шэрымі плямамі.

Хлопцы вывелі Нікодзіма, за імі выбеглі дзяўчаты, ўселіся на ізвазца і… да Нікодзіма.