Народу ішло многа… Сваякі затое, ад злосьці, ня плакалі і ішлі з боку.
У той-жа дзень, у вечары, прышоў Нікодзім да гаспадара свайго, Рудармана; і папрасіў рашчот: вышла яму яшчэ 6 рублёў.
Не задумаўся ён над тым, з чаго цяпер будзе жыць, дзе працаваць, але Нікодзім стаў здаволены, што паквітаўся з Рударманам.
Апрыкрыла яму гэтая праца.
Узьдзеўшы сьвяточны парусінавы пінжак, паглянсаваўшы боты, прыхарашыўшыся, уклаўшы рукі ў кішэні, вышаў на вуліцу.
Ужо сшарэла. На вуліцах гарэлі электраліхтары. Паступова зьяўляўся сьвет у вітрынах. Па бруку носяцца аўто-машыны, ізвозчыкі… Газэтчыкі выкрыкваюць „апошнія навіны“.
На тротуарах народу многа, і ўсе яны як-бы сьпяшаюцца, толькі Нікодзім ішоў павольна і, ад няма чаго рабіць, спыніцца ля якое-небудзь вітрыны, разглядае яе…
Раптам спаткаліся з ім Нупрэй і Ігнат, абое добрыя яго сябры. Зашлі ў піўную.
Даволі прасторны пакой здаваўся ад накуранага дыму цёмным. Неўгамонная гутарка, візг гармонікі, лязг шклянак — усё гэта калацілася разам з кіслым і дымным паветрам.
Нікодзім заказаў „пару“…
І Нікодзім, і Нупрэй, і Ігнат — усе сёньня з грашыма.
Нупрэй — чорнарабочы, дрывасек, гадоў дзевятнаццаці, адзеты быў чыста; малінавы галь-