Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ласьці дасталася аднаму дому, Людвік XІV адразу заявіў, што ён гатоў падзяліцца спадчынаю з Габсбургамі. Але, калі Кароль ІІ, нездаволены гэтым плянам падзелу ягонае монархіі, у сваім тэстамэнце назначыў сваім наступнікам Піліпа Анжу, ўнука Людвіка XІV, і яму ўсё адпісаў, Людвік XІV ужо не зьвяртаў увагі на свае папярэднія заявы і з трыумфам казаў: "Няма ўжо Пірэнэяў!"

Вільгэльм ІІІ падняў кінутую яму рукавіцу. Ён гэтак пакіраваў справу, што йзноў стварылася вялікая коаліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Голяндыя, імпэратар Леопольд І, Прусія, Савойя і Португалія; мэтаю гэнае коаліцыі было перашкодзіць сусьветнаму панаваньню Бурбонаў. І йзноў закіпела вайна-адначасна ў Нідэрляндах, Нямеччыне, Італіі і Гішпаніі (1701-1714). Калі Вільгэльм ІІІ ў хуткім часе пасьля таго памёр (1702), яго наступнік у Голяндыі, Гэйнзіус, і галоўны правадыр англійскіх войскаў, князь Марльбору, вялі справу далей у тым самым кірунку. Шмат ім памагаў імпэратарскі ваявода, князь Аўгéн Савойскі, слаўны сваёю перамогаю над Туркамі. З тае прычыны, што баварскі курфюрст зрабіў хаўрус з Французамі, апошнім удалося ўварвацца ў глыбіню Нямеччыны. Тады Марльбору пасьпяшыў з Нідэрляндаў на помач да кн. Аўгéна, і яны разам крэпка разьбілі злучаныя баварскія і францускія войскі пад Гэхштэдтам, над Дунаем; Французы былі прымушаны уступіць.

Цяпер на Людвіка XІV пачалі сыпацца ўдар па ўдары. У самым краю, з прычыны голаду і рэлігійных прасьледаваньняў, узьнімаліся паўстаньні; з другога боку, ня было ўжо даўнейшых слаўных ваяводаў-ані Тюрэна, ані Кондэ, якія-б змагаліся з непрыяцелямі, а вэрсальская атмосфэра не магла ўзгадаваць гэтым ваяводам годных наступнікаў. Пасьля новае перамогі Марльбору пад Рамілье (1706) Людвік XІV страціў Бэльгію, а пасьля перамогі Аўгена Савойскага пад Турынам, у тым самым годзе, ён страціў Італію. А калі гэтыя ваяводы, злучыўшыся разам, блізка саўсім зьніштожылі францускае войска пад Удэнар, над Скальдаю, дык здавалася, што для Францыі надыйшла апошняя гадзіна. Людвік XІV, коручыся сваёй долі, хацéў ужо толькі аднаго: міру за ўсякую цану. Аднак, калі пераможцы зажадалі ад яго, каб ён збройна выступіў проці свайго ўласнага ўнука, які знайшоў сабé прыхільнікаў сярод Гішпанцаў і трымаўся ў Гішпаніі,-Людвік XІV зрабіў апошняе напружаньне, сабраў войска, і на гэты раз яму пашанцавала. Да таго-ж здарыліся і пэўныя палітычныя зьмены.

Калі памёр імпэратар Язэп І (1711), які гаспадараваў пасьля свайго бацькі Леопольда І, а брат Леопольда, архікнязь Кароль, якога правы на Гішпанію бараніла коаліцыя,