Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

3. Мазарыні (1642-1661). Спаўняючы апошнюю волю свайго вялікага міністра, Людвік ХІІІ назначыў наступнікам яго кардыканала Мазарыні, Італьянца, які, як папéскі нунцый, прыехаў у Францыю і там знайшоў службу ў Рышэлье.

У хуткім часе кароль памёр (1643). Мазарыні супольна з каралéваю Ганнаю кіраваў гаспадарствам за пяцігадовага Людвіка XІV, сына Людвіка ХІІІ, і з вялікаю ўмеласьцяй ды цьвёрдасьцяй давёў да канца загранічныя пляны Рышэлье. Асабліва яму пашанцавала з Гішпаніяй. - У 1643 г. адважны кн. Кондэ пад Рокруа, ў Ардэнах, мéў бліскучую перамогу над адборным гішпанскім войскам; ваенная слава апошняга з таго часу перайшла наагул на Французаў. Яшчэ некалькі гадоў ішла вайна з Гішпаніяй, аж пакуль яе аканчальна не перамог знамяніты ваявода Тюрэн. На моцы г. зв. "Пірэнэйскага міру", зробленага ў 1654 г. на востраве пагранічнае ракі Бідасоа, Гішпанія аддала Францыі Русільён і Артуа разам з цэлым сьцягам паўднёва-бэльгійскіх крэпасьцяў. У Нямеччыне становішча Францыі, адваяванае Рышэльé, асталося бяз зьмены.

У ўнутранай палітыцы Мазарыні перажываў нямала цяжкіх і няпрыемных момэнтаў. У францускіх вяльможаў ён, як Італьянець, ня меў тае пашаны і послуху, як нéкалісь кардынал Рышэлье. Завісныя князі ды княгіні, парлямэнты[1] і парыжскае паспольства зрабілі паўстаньне, якое цягнулася некалькі гадоў. Два разы Мазарыні мусіў, ратуючыся, уцякаць заграніцу; але, дзеля таго, што паўстанцы ня мелі ніякае вышэйшае ідэі, і кожын стараўся толькі аб сваé acaбістыя справы, дык гэты рух няўдаўся, ня гледзячы на тое, што кіраваў ім кн. Кондэ "Вялікі". Мазарыні з трыумфам вярнуўся, а кн. Кондэ быў прымушаны шукаць сабе схоўкі ў Гішпаніі. Народ жартам назваў гэтае паўстаньне "Фрондаю" (самастрэл) ад дзяціннае гульні. Сумны канец паўстаньня, безгалоўе і безпляновасьць гэтага выступленьня проці каралеўскага абсолютызму ў Францыі асабліва ціка-

  1. Парлямэнтаў (гэтак называлі не законадаўчы збор, але найвышэйшы суд) было у апошнія часы 13 у розных местах Францыі. Была старая традыцыя, што каралеўскія загады рабіліся правамочнымі толькі пасьля таго, як яны запісаны ў пратакол парлямэнтаў. Апіраючыся на гэтым, парлямэнты, асабліва-ж парыжскі, прысвоілі сабе права адмовы ўпісаньня непажаданых для іх загадаў, ці прынамся права рабіць увагі да гэтых загадаў (рэмонстрацыі). Дужыя ўладары, як Гэнрык ІV, ці Рышэлье, ня вельмі зварачалі на гэта увагу і рабілі, як хацелі. Аднак, пры слабейшых валадарох парыжскі парлямэнт зрабіўся значнай палітычнай сілай-і гэта тым больш, што становішчы ў гэтых парлямэнтах зрабіліся куплянымі і спадчыннымі, так што сем'і, якія мелі гэтыя становішчы, былі асобным відам шляхты, ад судзьдзёўскае тогі называвае: "Noblesse d'Robe", каб адрозьніць яе ад "Noblesse d'Epée", даўнейшага ваеннага стану.