Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лася ў бязлюдную пустыню. На месцы даўнейшых местаў і вёсак аставаліся толькі руіны; поле ўсюдых ляжала дзірваном.

Неўзабаве пасьля пражскага міру зыходзяць са сцэны апошнія дзеячы пачатку вайны. „Зімовы кароль" памёр яшчэ раней на чужыне; у хуткім часе пасьля міру памёр і Фердынанд ІІ. Ягоны сын і наступнік, Фердынанд ІІІ (1637-1657), быў вельмі падобны да бацькі, асабліва з боку свае прававернасьці. Толькі адзін Максіміліян Баварскі, гэты рэжысэр крывавае трагедыі, што адбылася на сусьветнай арэне, і тварэц каталіцкае Лігі, дажыў да канца вайны і пабачыў рэзультаты яе ў Баварыі.

З аднаго боку, Швэды ўвесь час урываюцца ў сярэднюю і навет паўднёвую Нямеччыну; ня гледзячы на тое, што іх неўзабаве былі выперлі ж на узьбярэжжа Балтыцкага мора, былі яны ўсёж вельмі дужыя мілітарна і вымагалі значнае тэрыторыяльнае нагароды для Швэдзіі. З другога боку, Францыя ўжо саўсім не хаваецца з тым, што імкнецца да апанаваньня габсбурскіх валаданьняў над верхнім Рэйнам, у Альзасе.

Для Францыі вайна ў Нямеччыне-гэта толькі эпізод яé вайны з Гішпаніяй за перавагу на Захадзе. Разам з ёю тут ідуць тыя нямéцкія князі, якіх ня мог здаволіць пражскі мір і якія далучаліся да Францыі дзеля сваіх уласных інтарэсаў. Найвыдатнейшым з такіх князёў быў Бэрнар Вэймарскі, якому хацелася за францускія грошы здабыць для сябé, адабраўшы ад Габсбургаў, княжства над Рэйнам. Рышэлье не шкадаваў яму дапамогі, і ён крок за крокам заваладаў Альзасам і Брызгаў. Ня гледзячы на падмогу, меў ён у адносінах да французаў пэўную незалежнасьць; але пасьля яго сьмерці (1639) ягоныя войскі аддалі ўсе крэпасьці прысланым з Францыі камэндантам, ды самі пайшлі пад іх загад.

Для французаў вайна ў Нямеччыне была проста вайсковаю школаю, у часе яе яны пазнаёміліся з усімі паляпшэньнямі ваеннае тэхнікі, якія ўвялі ў сябе Швэды. Дзякуючы гэтаму, Французы выперадзілі Гішпанцаў у ваенным дзéле і пасьля іх перамаглі. Перамога Французаў над Гішпанцамі пад Рокруа (1642) сталася пачаткам велічы і вайсковага панаваньня Францыі на Захадзе.

Пасьля заняцьця Альзасу імпэрскія князі былі прымушаны пакінуць імпэратара і, злучаючыся з Францыяй, дамагацца ад яго, каб зрокся Альзасу і разарваў саюз з гішпанскай лініяй Габсбургаў.

Не абмежуючыся поўначай Нямéччыны, Швэды ўвесь час урываліся ў глыб яе і пад камандаю сваіх адважных ваяводаў (Горн, Банэр, Врангель, Торстэнсон) няраз мелі значныя перамогі. Зачэпленыя імі князі былі прымушаны