Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1513 г.) Вялікі, або Ціхі акеан. Адплыўшы з вострава Кубы, Фердынанд Кортэц адкрыў і здабыў Мэксыку (1519). Тут істнавала пад уладаю Монтэзумы вельмі старое гаспадарства Ацтэкаў з сваёй самабытнай культурай, напамінаючай старавéчную ўсходнюю культуру. Той самы Кортэц адкрыў паўвостраў Каліфорнію. Францішк Піцарро, кіруючыся з Панамы на паўдня, заваяваў Пэру, гаспадарства народу Інкаў (1532), дзе панавала культура, падобная да мэксыканскае. Свайго конкурэнта Альмагро, які здабыў Чылі, Піцарро забіў, а пасьля і сам быў забіты ў часе бунту. Кортэц і Піцарро былі авантурыстамі, вельмі прагавітымі на золата і ўладу, і не заслужылі тае векавое славы, якая ім выпала на долю за іх адкрыцьці.

Мэксыка і Пэру былі надзвычайна багатыя золатам; аб такім багацьці эўрапейцы датуль ня мелі нават паняцьця.

d) Першую падарожу навокал сьвету зрабілі некалькі караблёў пад кіраўніцтвам португальца Магеляна, які, быўшы на службе ў гішпанскага караля Караля I (V). аб'ехаў навокал Паўднёвае Амэрыкі і дабраўся да Піліпінскіх астравоў; тамака быў ён забіты дзікунамі, але яго экіпаж, згодна з яго загадам, аб'ехаўшы ўсю Афрыку, шчасьліва вярнуўся ў Эўропу.

3. Нявольніцтва.

У гішпанскіх калёніях у Амэрыцы (Мэксіка, Сярэдняя Амэрыка, яе паўночныя і заходнія узьбярэжжы і край Ля Плята ў паўдн. Амэрыцы), хаця ў іх былі пасланы місіі, створана царкоўная арганізацыя, пабудаваны мéсты на эўрапейскі лад, адным словам-заведзены ўсé "дабрадзействы цывізацыі", былі самым няміласэрным і нягодным спосабам прыціснуты заваяваныя народы. Гэтыя народы мéлі ціхі, лагодны характар, здаволіваліся малым, былі слабыя, няздольныя да змаганьня. Гэтых добрых, слабых дарослых дзяцей каляністы прымушалі цяжка працаваць на полі і ў капальнях; для непрызвычаенага да такой цяжкой працы насяленьня гэта было чыстым катаваньнем; жорсткасьць эўрапейскіх каляністаў рабіла яшчэ цяжэйшым палажэньне туземцаў.

Зьлітаваўшыся над іхняй доляю, домініканін Ляс Казас парадзіў уладзе прывезьці ў Амэрыку дужых чарнаскурых афрыканцаў, як рабочую сілу заместа кволых амэрыканцаў. Так і зробілі. Доля туземцаў шмат палягчэла; навет з часам розьніцы паміж пераможцамі і зваяванымі ў пэўнай меры сьцéрліся; затое яшчэ цяжэйшаю зрабілася доля чорных людзей. Праз доўгія вякі ганебнае рабства пляміла навачасную эўрапэйскую цывілізацыю.