Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мач паўстанцам, і выясьняў яму вялікія карысьці, якія магла-б даць Францыі такая інтэрвэнцыя. Кацярына спачатку, вадзючыся з Гізамі, рада была новым уплывам; аднак, пасьля пачала баяцца, што і сама страціць уплывы. Праз некалькі дзён пасьля вясельля Кацярына, разам з сынам, будучым Гэнрыкам ІІІ, зрабілі з Гэнрыкам Гізам, сынам забітага Францішка, змову проці Коліньі. Калі стрэл наёмнага забойцы ў адмірала папаў міма, трое хаўрусьнікаў уплянавалі масовае зьніштажэньне ўсіх гугенотаў. Пры гэтым яны спадзяваліся на помач шчыра каталіцкага парыжскага мяшчанства, якое з ненавісьцяй глядзела на гасьціну ў сваім родным месьце гэтулькіх гэрэтыкоў. Пасьля дзьвёхгадзіннага супраціўленьня малады кароль уступіў матцы і даў ей згоду на гэтую страшную справу.

У дзень сьв. Бартламéя, у 3 гадз. раніцы мястовыя званы далі знак пачынаць разьню. Гэнрык Гіз і брат караля ўварваліся ў кватэру Коліньі загадалі жаўнерам забіць адмірала. Караля Наварскага і маладога кн. Кондз выратавала толькі іх заява, што прыймуць каталіцтва; але ўся іхняя дружына была перабіта. На вуліцах шалела раз'юшаная чэрнь разам з распушчаным жаўнерствам; каля 2000 трупаў асталося на месцы. Сьледам за сталіцаю гэткія-ж пагромы пачалі рабіцца і на правінцыі; усюдых ракою лілася гугеноцкая кроў; аблічаюць, што тады згінула ўсяго каля 30.000 ахвяр.

Адным вялікім крыкам абураньня і жалю адгукнулася ўся Эўропа на францускія падзеі. Застагнаў ад жалю протэстанцкі сьвет. Нават Альба зганіў гэтую разьню, і толькі папа адправіў урачыстае падзячнае набажэнства ды загадаў выбіць на памятку мэдаль з надпісам: Hugenotorum strages (разьня гугенотаў). А Піліп ІІ, калі да яго дайшла вестка аб Бартламéяўскай Ночы, засьмяяўся; гэта, як кажуць, быў адзіны сьмех за ўсё яго жыцьцё.

Аднак, гугеноты яшчэ ня былі саўсім зьніштожаны. Ля Рошель аказалася нездабытаю крэпасьцю. Цэлы рад нападаў і штурмаў на яе астаўся безрэзультатным. У Гэнрыку Наварскім, які ізноў вярнуўся да свайго вызнаньня, гугеноты знайшлі годнага наступніка Коліньі. Пасьля даўгое вайны Гэнрык ІІІ (элекцыйны польскі кароль), які прыняў уладу ад вар'ятаватага свайго брата Караля ІX, мусіў урэшце падпісаць з гугенотамі мір, паводле якога ім былі прызнаны даўнейшыя правы, гэтулькі разоў ламаньня.

4. Вайна трох Гэнрыкаў. Даўгі час трываў спакой, калі памёр апошні брат Гэнрыка ІІІ. Быў гэта ўжо трэці сын Кацярыны, які памёр, не пакідаючы па сабé патомства. Дзеля таго, што і сам Гэнрык ІІІ быў бязьдзéтны, пагражаў