Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

гэтага ме́ліся захапіць караля і дабіцца ад яго, каб заме́ста Гізаў паклікаў да рады сваякоў Бурбонаў і сабраў Генэральныя Штаты. Гэтая змова не ўдалася. Гізы сабралі Генэральныя Штаты, маючы на мэце засудзіць і сказьніць Кондэ ды зьніштожыць усіх наагул гугенотаў. Аднак, гэтаму перашкодзіла сьме́рць Францішка ІІ, пасьля якога быў наступнікам 11-гадовы брат яго, Кароль ІX. Матка апошняга, Кацярына Мэдычы, якая гаспадарыла заме́ста свайго бязьле́тняга сына, ня спрыяючы Гізам, адразу-ж зыйшлася з бурбонска-гугеноцкаю партыяй. Прасьле́даваньні гугенотаў былі спынены, і карале́ўскім эдыктам ім была дадзена свабода вызнаньня.

Але Гізы не зьмянілі сваіх плянаў і не хаце́лі думаць аб выпаўне́ньні карале́ўскага эдыкту. Князь Францішк, у часе падарожы праз Шампань, натрапіўшы ў мястэчку Васі (Vassy) на спакойны збор гугенотаў, якія адпраўлялі набажэнства ў гумне́, напаў на іх са збройнаю дружынаю і зрабіў там страшную разьню.

Пасьля гэтага ён захапіў маладога караля, прымусіў карале́ву-матку перакінуцца на яго бок і распачаў проці гугенотаў вайну, якая 36 гадоў руйнавала Францыю. Францішк дэ-Гіз, праўда, быў забіты рукою потаёмнага забойцы — гугенота, але ня згінуў ягоны род (ён пакінуў трох сыноў). Род Гізаў і ня думаў уступаць гэрэтыком.

У адкрытым полі гугеноты часта цярпелі няўдачы, затое ме́сты бараніліся па гэройску і ўдачна. У адважным Коліньі гугеноты знайшлі правадыра, якога, таксама як кн. Оранскага, ніякая няўдача не магла пазбавіць мужнасьці духа. Сярод правадыроў гугенотаў быў і Кондэ. Пасьля васьміле́тняе з перарывамі барацьбы карале́ва была прымушана зрабіць мір з гугенотамі і вярнула ім свабоду вызнаньня. Аднак, з прычыны таго, што яна ўжо не́калькі разоў ламала сваё слова, цяпер яна была прымушана дазволіць гугенотам умацаваць для сябе́ чатыры крэпасьці, у тэй лічбе Ля Рошэль, наймацне́йшую прыморскую крэпасьць.

3. Ноч сьв. Бартламе́я. (23-24 жніўня 1572 г.). Каб не́чым адзначыць згоду партыяў, заручылі маладога Гэнрыка дэ Бурбон, Наварскага караля, кальвініста, з Маргарытаю, сястрою Караля ІX. На вясе́льныя урачыстасьці прыехала многа прадстаўнікоў протэстанцкае шляхты ў дружыне Бурбонаў (караля Наварскага і кн. Кондэ). Упе́рад яшчэ запрошаны да каралеўскага двара, прабываў там Коліньі, якому выражалі вялікі спогад. Стары адмірал ужо пачынаў аказваць вялікі ўплыў на маладога караля. Ён намаўляў караля, каб той выслаў войскі ў Нідэрлянды проці Піліпа ІІ на по-