Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

граў бітву пад Марыньяно і папаў у няволю пад Павіяй, быў прыхільны да рыцарскіх і авантурных дзеяньняў і прагавіты на ваенную славу. У сваім гаспадарстве ён гаспадарыў хоць самаўладна, але з розумам, ды, паміж іншым, апекаваўся навукаю і мастацтвам. Прыхільнікаў Лютара і Кальвіна прасьледаваў не з прычыны свайго рэлігійнага фанатызму, але затым, што бачыў у іх небясьпечнасьць для абсолютнае ўлады[1]. Сын і наступнік Францішка І, Гэнрых ІІ, быў чалавек распусны і ляны. Аднак, яму ўдалося забраць у Нéмцаў біскупствы Мэц, Туль і Вэрдэн, а ў Англіі-Кале[2].

2. Васійская крывавая разьня (1562). Рэлігійныя войны адначасна з Нідэрляндамі прыгняталі і Францыю. Францішск І і Гэнрык ІІ дзеля палітычных мэтаў падтрымлівалі рэформацыю ў Нямеччыне і ў той самы час змагаліся з ёю ў сябé. Ня гледзячы на апошняе, у тым часе, калі Гэнрык ІІ (у 1559 г.) згінуў на турніры, у Францыі, асабліва на паўдні-адвечнай бацькаўшчыне гэрэзіі, істнавала шмат кальвінскіх грамадаў[3]. Шмат хто з шляхты, у тым ліку самыя магутныя і паважаныя асобы, як адмірал Коліньі, ды навет два браты Бурбоны (з галіны каралеўскага дому, якая, пасьля Валюа, мела найбольш правоў на францускую карону) — Антуан, тытулярны кароль Наварскі, і кн. Кондэ. У сувязі з прыдворнымі інтрыгамі і спрэчкамі стварылася політычная партыя гугенотаў; на чале гэтае партыі стануў энэргічны і кéмны кн. Кондэ; рэлігійныя перакананьні гэрэтыцкае шляхты падмацоўваліся і тут, мусіць, як і ў іншых прыпадках, апэтытам на духоўныя маетнасьці.

Сын і наступнік Гэнрыка ІІ, Францішк ІІ, быў слабым валадаром і мала разьвітым чалавекам. Ён саўсім знаходзіўся пад уплывамі свае прыгожае жонкі Марыі Стюарт, якая ізноў-жа сама знаходзілася пад выключнымі ўплывамі сваіх дзядзькоў Францішка і Караля дэ-Гіз (de Guіse). Гэта былі князі з малодшае лініі Лётарынскага дому, які дабіўся вялікага значэньня ў Францыі. Князь Францішк, які адабраў ад Караля V Мэц, а ад Марыі Англійскае — Кале, быў услаўленым ваенным гэроем свайго народу і часу, ягоны-ж брат, Кароль, як рэймскі арцыбіскуп і кардынал, быў галавою францускага кліру. Абодвы адзначаліся, апрача прагавітасьці да ўлады і ўплываў, таксама і ненавісьцяй да гэрэтыкоў.

Кондэ надумаўся пры помачы гугенотаў ды незадаволенае з істнуючых парадкаў шляхты скінуць Гізаў. Дзеля

  1. § 4. Рэформацыя ў Нямеччыне (Войны Караля V з Францішкам І).
  2. § 3. (Змова князёў) і § 5 (Рэформацыя ў Англіі; Марыя Тюдор).
  3. § 5. Рэформацыя ў Швайцарыі.