Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яны здабылі і занялі шмат важных мясцовасьцяў на ўзьбярэжжах Індостану. З апошніх асабліва важнае Гоа, стаўшаеся цэнтрам португальскага гандлю ў Індыі, далей Малякка, галоўнае месца гандлю карэньнямі, урэшце пладаносныя Молюккі. Галоўным закладчыкам португальскага панаваньня ў Індыі быў Альфонс д' Альбукерк (каля 1510 г.). У пазьнейшыя часы португальцы прабавалі таксама завязаць гандлёвыя зносіны з Кітаем і з Японіяй.

У другой палове XVІ в. пайшлі сьлядамі Португальцаў і другія гаспадарствы, як Голяндыя, Англія, ўрэшце Францыя; адгэтуль і пачаліся доўгія змаганьні аб калёніі і гандлёвыя інтарэсы.

2. Адкрыцьце Амэрыкі.

а) Крыштоп Колюмб. Яшчэ важнейшымі па сваім результатам, чым адкрыцьце марское дарогі ў Індыю, былі адкрыцьці Гішпанцаў. Ужо з даўных часоў некаторыя мараплавальнікі думалі, што з Гішпаніі магчыма было-б даехаць морам да Індыі, калі-б кіравацца ўвесь час на заход. Ідучы за гэтаю думкаю, Крыштоп Колюмб адкрыў новы сьвет. Радзіўся Колюмб у 1447 г. ў Гéнуі. Як і шмат хто з яго землякоў, ён ужо ў раньняй моладасьці абабраў за сваю прафэсію мараплаваньне і шукаў шчасьця заграніцаю. У часе сваіх падарожай Колюмб быў на астравох Фароэр, Азорскіх і Канарскіх. Нявéдамыя датуль у Эўропе плады і вырабы, якія часамі выкідала на берагі гэтых астравоў марское цячэньне, довады тагачасных географаў, што азіяцкі контынэнт цягнецца далёка на ўсход (глёбус Марціна Бугайма ў Нюрнбергу з 1480 г.), а таксама навуковыя дасьледы флëрэнцкага астранома фосканэльлі ўзмацавалі ў Колюмба надзéю дабрацца да Індыі заходняю марскою дарогаю. Аднак, у Португаліі Колюмба і слухаць не хацелі. Тады ён падаў свой плян гішпанскаму ўраду і, пасьля доўгіх клапотаў, дабіўся ўрадовае помачы. Шчасьлівы канец вайны з Маўрамі прыхільна настроіў гішпанскі ўрад да заморскіх падарожаў. Каралева Ізабэльля загадала прыгатаваць для Колюмба 3 караблі. Назначылі яго вялікім адміралам і віцэ-каралём усіх краёў, якія адкрые, і абяцаліся даць яму 1/10 частку спадзяваных даходаў.

b) Падарожы Колюмба. Колюмб выплыў з андалюзыйскага порту Палёс і скіраваўся да Канарскіх астравоў, а адтуль, дзякуючы спрыяючым пассатам, пасьля мéсячнае падарожы даплыў 12 кастрычніка 1492 году да берагоў аднаго з Багамскіх астроваў, Гванагані, і назваў яго Сан Сальвадор (Спас). Пусьціўшыся ў далейшую дарогу, адкрыў астравы Кубу і Гаіті. Жыхары гэтых астравоў