Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных старэйшых сябраў царкоўнае грамады, - дык іх называлі прэзьбітэрыянамі.

Альжбета прымушала ўсіх духоўных, каб сьцісла пілнаваліся яé наказаў, і з пурытанамі абходзілася шмат сражэй, чым з каталікамі. Пурытане-ж адпраўлялі свой кальвінскі культ, хаваючыся ў лясох ды іншых сховах, а крапчэўшае прасьледаваньне (Альжбета навет зорганізавала царкоўную інквізыцыю) толькі дапамагала разьвіцьцю кальвінства[1].

§ 6. Каталіцкі рух у пэрыадзе рэформацыі.

1. Папа Павал ІV Карафа (1559). Увесь хрысьціянскі сьвет быў падзелены на часткі, і чым далей, тым менш аставалася надзéі, што хоць калі-небудзь удасца аб'яднаць яго. У каталіцкай царквé ўзяла верх партыя, якая навет наймéншую ўступку протэстантам уважала за злачынства, якая хацела захаваць адзінства Царквы ня згодаю з супраціўнай стараною, а яé поўным зьніштажэньнем. Лёзунгам гэтае партыі было: здушыць гэрэзыю ўсёроўна якімі спосабамі - "дзеля большае славы Божае". Асабліва-ж гострую барацьбу проці адшчапéнцаў распачаў фанатычны нэаполітанец Карафа, які быў выбраны за папу пад іменьнем Паўла ІV. Яшчэ будучы кардыналам, ён дабіўся таго, што ў Рыме быў устаноўлены інквізыцыйны суд кшталтам гішпанскага, і ў Італіі пачалося прасьледаваньне ўсіх тых, на каго падаў хоць-бы самы слабенькі цень падазрэньня ў неправавернасьці. Старанна вылаўліваў ён "небясьпечную" літэратуру і залажыў бюро дзеля ўкладаньня сьпісу "шкадлівых" (забароненых, або выклятых духоўнай уладаю) кніжок. Гэта быў пачатак істнуючага да сёньняшняга дня папскага індэксу (іndex lіbrorum prohіbіtorum).

2. Закладзіны ордэру езуітаў (1540). Аднак, дзеля таго, што протэстанцтва мела дужа вялікі ўплыў на людзкія думкі і ўвесь час пашырала гэты ўплыў далей і глыбей, адных гвалтоўных спосабаў было помала. Тады на помач папству, якое апынулася ў небясьпéцы, прыйшлі рэлігійныя ордэры, якія і павялі барацьбу з вялікім запалам, часта навет супярэчна з сваімі асноўнымі мэтамі, у імя каталіцкае справы. Да гэткіх ордэраў належалі капуцыны, якія зьявіліся ў Італіі, выдзяліўшыся спаміж францішканаў, і хутка здабылі дужа вялікія ўплывы на ніжэйшыя клясы грама-

  1. § 7 Піліп ІІ; Нідэрлянды і Альжбета Англійская.