Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтыя звадкі, ўласьціва бяручы, былі змаганьнем мястовага насяленьня з вясковым і гэта ня толькі на грунце рэлігійным, але і на грамадзка-эканамічным.

4. Кальвін у Жэнéве (1536-64). Рэлігійную дзейнасьць Цьвінглія разьвіваў далей яго наступнік Булінгер. Але яго зацьміў дух больш магутны, які распачатую Цьвінгліем рэформацыю скіраваў на новыя дарогі і даў ёй сусьветнае значэньне. Пад уплывам Бэрна, Жэнéва, якая ў тым часе далучылася да швайцарскага саюзу, таксама прыняла царкоўную рэформу. У гэтым, ужо зрэформаваным, мéсьце зьявіўся прасьледаваны за веру францускі вучоны Ян Кальвін (Jean Cauvіn, радз. 1509, ў Нуайëн, у Пікардыі; пам, у 1564 г.). Ён выклікаў сэнсацыю ўжо творам, апублікаваным у Базэлі, пад назовам: "Навука хрысьціянскае веры". Гэты твор сваёю вучонасьцю і надзвычайнаю жывасьцю думкі перавысіў усё, што Лютар і Цьвінглі напісалі аб справах веры. Атрымаўшы месца прапаведніка і вучыцеля, Кальвін астаўся ў Жэнéве і, разьвіваючы там старанную рэформацыйную дзейнасьць, давёў працу сваіх папярэднікаў да апошніх граніцаў. Прастату абрадаў ён давёў да таго, што навет хрысьцільні ў царкве ўважаў за пакусу, не дапушчаў навет у драбніцах прыхарошаваньня царквы і т. п. За алтар служыў просты звычайны стол, на якім знаходзіліся толькі біблія і крыж (пазьней кальвіністы і аб крыжу сумляваліся, ці ён патрэбен тут). Увёў ён таксама новы догмат прэдэстынацыі (прадвызначэньня). Асноваю гэтага догмату было, што Бог ужо пры нараджэньні кожнага чалавека наперад дарыць яму збаўленьне, або прысуджае на вечную кару па сьмерці. Кальвін выходзіў пры гэтым з прынцыпу ўсёвéданьня Стварыцеля, але ня браў пад увагу Яго міласэрдзя.

Кальвін датарнаваў сваю рэформу ня толькі да царкоўных абрадаў, але і да ўсяго жыцьця, да самых нявінных праяваў яго. Ня толькі п'янства, шулерства, распусту, але і ўборы, урачыстыя народныя сьвяты, тэатр, сьвéцкія сьпевы, танцы ён лічыў за грэх. Кальвін прыняў за прынцып кантроль прыватнага жыцьця кожнага сябра грамады; гэты кантроль выпаўняла консысторыя, зложаная з г. зв. старэйшых, у палавіне з духоўных і ў палавіне з сьвецкіх прадстаўнікоў грамады. Наглядалі ня толькі за неморальнымі ўчынкамі, але і за ўсякімі адхіленьнямі ад устаноўленага Кальвінам офіцыяльнага кодэксу веры.

Кальвінізм хутка пашыраўся, як у Швайцарыі, таксама і за яе межамі. Некаторыя нямецкія князі, прыкл. электар Палятынату, адпалі ад лютаранства і прынялі кальвінізм. у Беларусі, Польшчы і Вэнгрыі таксама знайшлося многа