Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

прыхільнікаў кальвінізму. З усіх бакоў прыяжджалі да гасьціннага места над Леманам людзі, якіх прасьледавалі за веру, і ўсé яны варачаліся назад шчырымі прыхільнікамі кальвінізму. Такім прыхільнікам быў вагністы і фанатычны Нокс, Шкот, які, згодна з прынцыпамі жэнéўскага рэформатара, зрэформаваў царкву ў Шкоцыі (Шкотляндыі). У Англіі таксама стварылася магутная партыя пурытанаў, якія йшлі да тых самых мэтаў. Кальвінскія апосталы заходзілі і ў Нідэрлянды, адцягаючы народ у роўнай меры як ад Рыму, так і ад Вітэнбэргу.

Але найбольшую ўвагу зварачаў Кальвін на сваю бацькаўшчыну, Францыю; лятуценьнем усяго яго жыцьця было навярнуць на сваю веру Францыю. У заложанай ім у Жэневе духоўнай акадэміі вучыліся маладыя французы і жэнеўцы, каб пасьля пашыраць новае вызнаньне ў Францыі і, ня гледзячы на крывавыя прасьледаваньні, закладаць там трывалыя асновы новае царквы.

3 Жэнéвы кальвінская царква даставала законы і наказы, a жэнеўскі партыйны назоў "гугеноты"[1] зрабіўся агульна прынятым назовам францускіх рэформатаў. Жэнéва зрабілася цэнтрам вялікае эўрапэйскае рэлігійнае партыі; Яé лічылі "протэстанцкім Рымам", а я кіраўніка называлі "протэстанцкім папай".

Жэнéва ня толькі магутнасьцю сваіх уплываў старалася зраўнавацца з Рымам, але таксама і ненасытнай прагавітасьцю на ўладу і фанатызмам прававернасьці. Кальвін ня меў лагоднасьці Цьвінглія, быў упарты і нязломны, як Лютар, ды навет ня меў таé паблажлівасьці да людзкое слабасьці, якую можна было спаткаць у Лютара ў тых прыпадках, калі ня йшло аб справы веры. Кальвін быў чалавéкам панурым, замкнёным у сабе, нячулым на радасьці і бéды жыцьця. Таксама, як і Лютар, ён уважаў сябé за Божага выбранца і ня зносіў супраціўнае думкі. Хто хоць крыху не згаджаўся з яго паглядамі, мусіў пакінуць места, а як нé, дык рызыкаваў жыцьцём. Гішпанца Сэрвэта, які не хацеў прызнаваць сьв. Тройцы, лічучы гэта за многабожнасьць, Кальвін спаліў на агні, як гэрэтыка. Хвалілі яго за гэта Мэлянхтон і Булінгер, але ня мала было галасоў, якія бязумоўна ганілі гэтую інквізытарскую дзейнасьць рэформатара.

Якраз у гэты мамэнт і дзеля гэтае прычыны шмат хто прыйшоў да перакананьня, што вéліч рэформацыі ня ў тым,

  1. Eygenot, Eugentot, Hugenot - гэта былі розныя ступені перакручаньня швайцарска-нямецкага слова "Eіdgenoss" (саюзьнік, прысяжны таварыш), якое адносілася да тых жэнеўцаў, што хацелі далучэньня да Швайцарскага Саюзу, тады як супраціўная партыя хацела злучыцца з блізкаю па крыві Сабаўдыяй.