Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

сьніць тое, да чаго кіраваўся ўжо яго бацька: завясьці абсолютную ўладу. Якраз тыя з князёў, якія дагэтуль найстараньней падтрымлівалі імпэратарскія загады, цяпер найбольш трывожыліся, бачучы ў павялічэньні імпэратарскае ўлады загубу для сябе. Да такіх князёў належаў і Морыц Саксонскі.

18. Змова князёў і пассаўскае замірэньне 1552. Рэлігійны мір у Нямеччыне 1555. Ня стрымаўся Морыц Саксонскі перад тым, каб і другі раз выступіць у ролі здрадніка. Патаемна зрабіў ён новы саюз протэстанцкіх князёў і зьвязаўся з францускім каралём Гэнрыкам ІІ, наступнікам Францішка І, якому ў нагароду за помач суліў біскупствы Мэц, Туль і Вэрдэн. Як майстар на ашуканства, умéў Морыц да апошняга мамэнту ўдзержыць на сабе маску лёяльнасьці да імпэратара. Ён сабраў войска нібы-то на тое, каб прымусіць бунтаўніцкі Магдэбург прыняць Іnterіm, а тады раптоўна выступіў проці імпэратара, які знаходзіўся пад той час у Інсбруку. Імпэратар доўга не хацеў верыць гэткай здрадзе і ў канцы ледзьве пасьпеў уцячы за Альпы. Адначасна пачаў вайну і францускі кароль, які заняў пасуленыя яму біскупствы. Выступілі таксама і Туркі.

Акружаны гэтак з усіх бакоў, імпэратар быў прымушаны зрабіць з Морыцам часовы мір у Пассаў; цераз тры гады, на сойме ў Аўгсбургу, гэтае замірэньне было заменена на аканчальны рэлігійны мір. На моцы гэтага міру прыхільнікам аўгсбурскага вызнаньня былі забясьпечаны роўныя правы з каталікамі. Аднак, гэтая рэлігійная свабода давалася не паасобным людзям, а толькі князём, якія маглі прымушаць насяленьне прынімаць тую ці другую веру. Адгэтуль і пайшла прыказка: Cuіus regіo, eіus relіgіo (чыя ўлада, таго і рэлігія). Да таго-ж протэстанты, не належаўшыя да аўгсбурскага вызнаньня, былі выключаны з эдыкту аб толеранцыі.

Толькі ў аднэй справе не маглі дайсьці згоды супраціўнікі: гэта ў справе аб тым, што рабіць з біскупамі ды іншымі духоўнымі князямі, якія перайшлі на лютаранства? Каталікі дамагаліся пазбаўленьня іх дастаенстваў і адабраньня царкоўных маêтнасьцей; протэстанты-ж на гэта не згаджаліся, і ў канцы справа асталася наразьвязанаю, як зачатак пазьнейшых спорак.

Кароль V надарэмна стараўся вырваць у Французаў іхнюю здабычу. Аблягаючы Мэц, траціна ягоных войск згінула ад марозу, і ён, нічога не зрабіўшы, быў прымушаны адступіцца.

19. Зрачэньне кароны Каралём V. Падзел монархіі Габсбургаў. Няўдачы ды падупаўшае здароўе прымусілі імпэратара зрачыся пасаду (1556). Нідэрлянды і Гішпанію