Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

зямель разам з тытулам курфюрста здрадніку Морыцу. Гэсэнскі ляндграф ня бачыў іншага выхаду, як, слухаючыся рады Морыца (той быў яго зяцем), кінуцца ў ногі імпэратару, просячы выбачэньня. Валаданьні свае ён выратаваў, але сам разам з Янам Фрыдрыкам Саксонскім мусіў, як нявольнік, éзьдзіць з імпэратарам усюдых, куды-б той ні выбіраўся; пасьля-ж няўдачнае спробы ўцячы, з ім абходзіліся блізка так, як з звычайным злачынцам.

17. Кароль V ў адносінах да папства і імпэрыі. Аўгсбурскае іnterіm. Расправіўшыся з протэстантамі, Кароль V пачуў сябе гэткім дужым, што надумаўся ўзяць царкоўную рэформу ў свае рукі, каб разьвязаць яé згодна з сваімі пaглядамі і інтарэсамі свае дынастыі. Тагачасны папа Паўла ІІІ пачаў баяцца, каб лішні ўзрост імпэратарскае ўлады ня зьмéншыў значэньня і ўплываў папства. Дзеля таго ён даручыў перанесьці сабор з Трыдэнту у Болëнію, што вельмі абурыла імпэратара, бо значна аслабляла яго ўплывы. Вось-жа Кароль V забараніў гішпанскім, нямецкім і нэаполітанскім біскупам выяжджаць з Трыдэнту. А калі апроч таго паўсталі споркі з папай аб італьянскія справы, імпэратар пастанавіў сваей уладай завясьці часова лад у царкоўных адносінах у Нямеччыне. На сойме ў Аўгсбургу (1548) ён абвесьціў г. зв. іnterіm, значыцца, часовае ўладжаньне рэлігійных адносін, якое ўлажылі назначаныя Каралём V каталіцкія і протэстанцкія тэолёгі, і загадаў выпаўняць яго ў-ва ўсіх прыслухаючых імпэрыі гаспадарствах. Пастановы, зробленыя соймам пад прынукай, выклікалі абурэньне сярод протэстантаў, ды не здаволілі і каталікоў. Але ніхто не адважаўся голасна запротэставаць, a тым больш выступіць аружна: усë дрыжэла перад магутнасьцяй імпэратара.

Улада Караля V ў Нямеччыне апіралася галоўным чынам на гішпанскіх ды італьянскіх войсках. Злачынствы гэных войскаў былі немалою бядою для нямецкага насяленьня. Спадзяючыся на сваю сілу, ды ня лічучыся з магчымым протэстам народу, Кароль V думаў толькі аб тым, каб неяк на будучыну ўтрымаць саюз Нямеччыны з Гішпаніяй. Дзеля гэтае мэты ён мяркаваў, каб пасьля Фердынанда забясьпечыць імпэратарскую карону свайму сыну, інфанту Піліпу, заместа Фердынандавага сына Максіміліяна, які быў ужо каранаваны на рымскага караля. Праект гэты выклікаў вялікае абурэньне другое лініі Габсбургаў і агульны рух у Нямеччыне. Ня толькі протэстанты, але і каталікі не хацелі назаўсёды быць зьвязанымі Гішпанцамі. Да таго ж усе ненавідзелі і баяліся дэспотычнага, саманадзейнага і фанатычнага Гішпанца, інфанта Піліпа. Найбольш непакоіліся імпэрскія князі, як протэстанты, так і каталікі, бо сын мог зьдзей-