Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

Лявонам Х францускі кароль Францішк І, курфюрсты выбралі ўрэшце наймагутнейшага манарха таго часу, унука Максыміліянавага-Караля V. Кароль V (радзіўся ў 1500 г.) дастаў у спадчыне па сваім дзеду, Фэрдынандзе Каталіцкім, Гішпанію з вялізарнымі прыслухаючымі ёй абшарамі за морам, а таксама і ў Эўропе (каралеўства Абедзьвюх Сыцылій). Па дзеду-ж Максыміліяне ён валадзеў краямі Габсбургаў: Аўстрыяй, Нідэрляндамі і Франш-Контэ.

Кароль V, з прыроды і ўзгадаваньня прыхільнік монархічнага абсолютызму і рэлігійнае прававернасьці, мог у Гішпаніі даваць волю сваім імкненьням, але ў Нямеччыне гэта было шмат цяжэй.

У 1521 г. Кароль V абвесьціў свой першы нямецкі сойм у Вормсе. На гэтым сойме Кароль аддаў кіраваньне нямецкімі габсбургскімі землямі свайму брату Фердынанду.

Найважнейшай і найпільнейшай справаю была справа царкоўная, а ў ёй на першы плян высунулася герэтыцкае выступленьне Лютара.

7. Лютар на сойме ў Вормсе (1521 г.). Лічучыся з магутнай протэкцыяй, якая бараніла асобу Лютара, рымская курыя пачувалася бязсільнаю ў адносінах да галавы рэлігійнага бунту, дык аддала справу гэрэзіі Лютара ў рукі імпэратара. Маладому імпэратару, прызвычаенаму да гішпанскіх звычаяў, можа і ўсьмяхалася думка ілюмінаваньня дня прыняцьця ўлады ў Нямеччыне спаленьнем гэрэтыка; але пагражаўшая яму вайна з Францішкам І і нарастаўшая з кожным днём сіла прыхільнікаў Лютара прымушалі яго быць умяркаваным, ня гледзячы на дамаганьні папы, каб яўны гэрэтык быў адданы на сьмерць бяз суда, на моцы вэрдыкту царквы. Князі, настроеныя прыхільна да Лютара, былі вельмі нездаволены цяжкімі абавязкамі, якія накладала на іх залежнасьць ад Рыму, адносіліся няпрыхільна да імпэратарскае ўлады, ды мéлі нейкую туманную надзею, што на справе Лютара нешта можна будзе выйграць. Вось, яны і запротэставалі проці прысуду, пакуль ня выслухаюць абвінавачанага. Згодна з іх дамаганьнямі, імпэратар выдаў Лютару «зялезны ліст», каб той мог, не баючыся, зьявіцца на сойм. Некаторыя прыяцелі Лютара прабавалі адгаварыць яго ад небясьпечнае падарожы, прыпамінаючы яму долю Гуса; але адважнага рэформатара гэтыя страхі не спалохалі. Ен верыў у сваю праўду, а такжа ў тых людзей, якія яго баранілі.

Прыехаўшы на сойм, Лютар першы дзень ня меў яшчэ досіць адвагі і самапэўнасьці; ён навет прасіў, каб яму далі час для развагі. Але на другі дзень ягоная нясьмéласьць ужо саўсім счээла; адважна і спрытна бараніў ён свае пагляды. Аднак, яго прамову спынілі і запатрабавалі кароткага адказу