Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

усяé Італіі-дзеля большае яе славы і дзеля забясьпечаньня яе незалежнасьці на вечныя часы.

У Флёрэнцыі таксама жылі яшчэ два поэты, якіх землякі іхныя ставяць побач з Дантам. Гэта былі: Арыосто (1474-1533), які напісаў поэму "Ролянд-шалёны", і і Topквато Тассо (1544-1594), які ў сваéй поэме "Вызвалены Ерусалім" апяваў падзеі першага крыжавога паходу.

Закрасавала літэратура і ў другіх краëх. Португалец Камоэнс (1524 - 1580) быў знамянітым пяўцом вéдамае падарожы Васко дэ Гамы, якую апісаў у поэме "Люзыяда". Гішпанец Сэрвантэс (1547 - 1616) стварыў слаўную повесьць "Дон Кіхот", поўную сатырычнае дасьціпнасьці, асьмяшаючую манію ідэалізаваньня рыцарскіх звычаяў, у той час ужо зьнікаючых, а таксама і агульна-людзкіх недахватаў; усё гэта асалоджана духам чыстае, вечна жывое поэзіі.

Францыя таго часу таксама мела некалькі выдатных пісьменьнікаў, спаміж якіх найбольш вéдамы Рабле (1488-1553). У повесьці аб двух волатах, Гаргантюа і Пантагрюэлю, ён бічуець злоўжываньні царквы і гаспадарства, дый іншыя балячкі і сьмéшныя праявы свайго часу.

У Англіі ў канцы сталецьця пісаў свае бязсьмéртныя творы геніяльны драматычны пісьменьнік Шэкспір, роўны вялікім тварцом грэцкае трагедыі, але бліжэйшы да нас часам і духам, чымся тыя. Урэшце расцьвіла і разраслася літэратура і на ўсходзе[1].

3. Навука.

У навуковай дзейнасьці побач з Італьянцамі стаялі Немцы. Ужо гадоў сто назад нямецкія князі ды мéсты пачалі адкрываць адзін за адным унівэрсітэты. Найбольш вучонымі людзьмі свайго часу былі там: Эразм з Ротэрдаму (1466--1536) і Рэйхлін з Пфорцгайму (1455-1529). Эразм быў выдатны лацінскі стыліст, аўтар шмат якіх лацінскіх падручнікаў для навучаньня аб розных прадметах[2]; ëн пераклаў шмат грэцкіх твораў на лацінскую мову; урэшце, ён вéдамы, як сатырык, воража настроены да Царквы. Рэйхлін быў вялікі знаўца і прыхільнік грэцкае мовы, першы спэцыяліст у гэбрайскай мове сярод навачасных хрысьціянаў.

Аднак, заслугі гэтых нямецкіх філёлёгаў маюць шмат меншае значэньне, чым тое адкрыцьце, якое зрабіў вялікі польскі астраном, Копэрнік з Торуня (1473-1543) Ён разьбіў сыстэму Птолёмэя, якая даводзіла, што зямля ёсьць асяродак усяго сьвету, і выкрыў запраўднае палажэньне нашае

  1. У тым ліку і ў Беларусі (Перакл.).
  2. У сваіх "Collopuіa" стараўся датарнаваць лаціну да навачасных адносін.