Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

творы якога вызначаюцца непараўнаванай прынаднасьцю, а ў Вэнэцыі-Тыцыян (1477—1576), які ўславіўся найхарашэйшымі калёрамі. У асобах гэтых пяцёх мастакоў, між якімі кожын у сваей галіне быў найгеніяльнéйшы, малярства дайшло такое вышыні, як ніколі ані перад тым, ані пасьля.

Немцы далі двух вялікіх маляроў: Альбрэхта Дюрэра з Нюрэнбэргу (1471-1582) і Ганса Гольбэйна (1497—1543), які доўга жыў у Базэлі, а пасьля ў Англіі.

Замілаваньне ў хараствé захоплівала ў тыя часы навет скромнага рамесьніка. Хатнія мэблі заможнага мешчаніна, ягоныя сталы, крэслы, ложкі, скрыні, шафы, сьценныя табліцы, прыгожа выразаныя з дрэва, пышныя каляровыя шыбы, маляваныя пéчы-ўсё гэта насіла на сабé сьляды рукі мастака.

Музыка ў XVІ веку знайшла таксама бязсьмéртнага мастака ў асобе італьянца Палестрына (154-154), які для набажэнства ў папскай капліцы ўкладаў пышныя, мастацкія музыкальныя творы і гэтым больш славы дадаў каталіцкай Царкве, чым можа шмат хто з папаў.

2. Літэратура.

У гэтак артыстычна настроеным часе павінны былі зьяўляцца і вялікія літэратурныя творы. Так яно і было, асабліва ў тэй-жа Італіі. Пісаў тамака тонкі мысьліцель Макіавэлі (1469-1527); яго палітычныя і грамадзкія творы, асабліва-ж гісторыю яго роднага места Флёрэнцыі можна прыраўнаваць, бадай, да лепшых твораў Тукідыда і Тацыта. Між іншым, найбольш вéдамы яго палітычны твор "Іl Prіncіpe" (монарх), у якім ён радзіць монарху карыстацца навет найгоршымі злачынствамі: вераломствам, забойствамі і г. п., калі гэта патрэбна дзеля утрыманьня і ўзмацаваньня ўлады. Адгэтуль палітыкаў, што не перабіраюць у спосабах, называюць макіявэлістамі, а іхнюю палітыку - макіявэлізмам. Аднак, Макіявэлі, з другога боку, вéдамы, як гарачы прыхільнік і абаронца грамадзкае волі і незалежнасьці Італіі. З гэтае прычыны іншыя думаюць, быццам памéнены твор яго ёсьць проста сатыра на тыранію. Усё-ж, хутчэй за ўсё Макіявэлі пісаў шчыра, толькі згодна з паглядамі і звычаямі свайго часу і краю. Сам ён не належаў да людзей, якія не перабіраюць у спосабах; але яму, як гарачаму італьянскаму патрыоту, вельмі балела раздраблéньне Італіі і вынікі апошняга: палітычная слабасьць і залежнасьць ад суседзяў. Яго лятуценьнем было злучэньне Італіі пад адным моцным урадам. Усé спосабы, якія вялі да гэтае мэты, ён лічыў добрымі; яму хацелася, відаць, улажыць свае лятуцéньні ў душу аднаго з малых тыранаў, каб той стаўся вялікім тыранам