Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а замест яé разьвіваецца новы стыль - рэнэсансавы, абаперты на клясычных узорах. З месца свайго нараджэньня, Флёрэнцыі, гэты стыль пашырыўся ўсюды і ў канцы саўсім замяніў готыку. Спад руінаў Рыму і іншых мясцовасьцяў дыбывалі лепшыя творы старавечнага мастацтва - мармаравыя ды гіпсповыя фігуры, і гэта скіравала скульптуру на новыя шляхі. Малярства, што дагэтуль было застыгшы ў аскетызме, пышна закрасавала, шукаючы натхнéньня ўжо ня толькі у містычных марах і офіцыяльных царкоўных узорах, але ў жыцьці і прыродзе. Новы характар пачала прыймаць і музыка. Уваскрэсла клясычная Італія, даючы ўва ўсіх галінах доўгі рад артыстаў няўміручае ці, прынамся, не апошняе славы, натхнёных духам Адраджэньня.

Распачатае ў XІV веку Адраджэньне дайшло поўні свайго разьвіцьця і расцьвету ў ХVІ-м сталецьці.

§ 3. Расцьвет мастацтва і навукі ў XVІ сталецьці.

1. Мастацтва.

"Навукі цьвітуць, будзіцца розум; о, сталецьце! якое шчасьце жыці з табою!" Гэткімі славамі вітаў сваё сталецьце адзін з вéдамых нямецкіх грамадзка-рэлігійных дзеячоў (Ульрык фон-Гутэн); і гэта была праўда.

На тым полі, дзе папярэдняе сталецье засявала адкрыцьці, парасьлі цяпер пышныя, прыгожыя кветкі. Напéрадзі ўсяго руху, як і даўней, стаялі Італьянцы. У іх у палове XVІ вéку мастацтва дайшло такога расцьвéту, якога ад часоў Пэрыкла нідзé датуль ня было. Шмат архітэктароў, скульптароў і маляроў адзін перад адным узбагачаваюць тую нявычарпальную скарбніцу лепшых твораў мастацтва, якой з гэнага часу зрабілася Італія. Найхарашэйшыя будоўлі ў стылю рэнэсанс прыаздобілі італьянскія мéсты. Найбольш вéдамай сталася царква сьв. Пётры ў Рыме з аграмадным, вялікапышным купалам, пазьней толькі крыху сапсаваным няўдатнымі дадаткамі. Збудаваў той купал слаўны флёрэнцыянін, Мікéль Анджэлë Буонароті (1475-1564), вялікі мастак як у архітэктуры, так і ў малярстве. З боку ўсестароннасьці яго яшчэ выперадзіў ягоны зямляк Леонардо да Вінчы (1452-1519), аднолькава геніяльны маляр, скульптар, музыка, мэханік і інжынер. У Рыме працаваў маляр Рафаэль Санті д'Урбіно (1480-1520), якога завуць- "Боскім", бо яго абразы прадстаўляюць выяўленьне найдасканальшага хараства, якое толькі нам ведама. У тым самым часе маляваў у Парме Корэджыо (1494-1534),