Старонка:Сусьветная гісторыя 3.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кавілі. Цяпер ужо было іначай. Зямляк і вучань Пэтраркі, Бокачыо, гэтак сама паэт (новэліст), горача насьледаваў свайго вучыцеля працаю і імкненьнямі і навет выперадзіў яго ў гэтай справе, бо, навучыўшыся грэцкае мовы, пачаў чытаць грэцкіх пісьменьнікаў у орыгінале, што на тыя часы было вялікаю рэдкасьцю: тады, калі хто і чытаў клясыкаў, дык толькі рымскіх, а калі ўжо грэцкіх-дык у лацінскім перакладзе.

Высілкі гэтых двух людзей не прапалі дарэмна. Сьледам за імі шмат хто пачаў шукаць і зьбіраць з усё большай і большай цікавасьцю творы старавéчнае навукі і поэзіі і працаваць над пазнаньнем іх.

Стварыўся новы кірунак у навуцы, называны гуманізмам, бо ён ужо не займаўся пытаньнямі тэолёгічнымі, схолястыкаю, але ўзгадаваньнем духоўных сіл чалавека, ўзіраючыся на творы грэка-італьскае культуры. Папы, князі і рэспублікі стараліся адны адных выперадзіць, запрашаючы да сябé слаўных мужоў - "гуманістаў", якія пашыралі новую навуку; па ўсіх местах закладаліся катэдры старавечных моваў. Навет не ўважалі за эдукаванага чалавека таго, хто апрача сапсаванае манастырскае лаціны ня ўмеў яшчэ і прыгожае мовы Цыцэрона; навет кабеты борзда і правільна гаварылі і пісалі па лаціне. Вучыліся таксама і па грэцку, асабліва тады, калі, пасьля ўпадку Константынопаля, у Італію ўцякло многа Грэкаў. Флёрэнцыя йшла наперадзе ўсіх у справе разьвіцьця новае навукі. Козімо і Лёрэнцо (Лаўрэн) Мэдычы лічылі справаю свайго гонару, каб іхняе роднае места было зборным пунктам для людзей навукі і артыстаў. Вось-жа і называюць іх часы пэрыадам Мэдычы.

Гуманізм зусім зьмяніў культурны стан сярэднявечча. Старасьвецкае паганства ў вачох культурных людзей засьвяцілася ізноў блескам залатое эры, адбіваючыся ня толькі на мове і пісаньні, але і на жыцьці і на звычаях. Упадабаньне клясычных ідэалаў ніяк не магло пагадзіцца з панурым аскетызмам і фанатызмам сярэднявечнага хрысьціянства. Пачалі прабіваць для сябе дарогу свабаднейшыя пагляды на рэлігію. Царква ўсё болей губляла сваю абсалютную ўладу над чалавечым розумам. Дагэтуль па унівэрсытэтах непадзельна панавала схолястыка. Адзіным заняцьцем профэсароў і вучняў былі бясплодныя, часта навет сьмешныя дыскусіі на псэўдо-філёзофскія і тэолёгічныя тэмы. Цяпер з туману забыцьця ізноў выступаюць клясычныя навукі: гісторыя, географія, матэматыка і навукі аб прыродзе сьвяткуюць сваё ўваскрасеньне. Тое самае было і з мастацтвам. Дасьледы над стара-рымскімі будоўлямі, мастацкімі калённамі і аркамі ды над магутнымі купаламі давялі да таго, што панаваўшую дагэтуль усюды готыцкую архітэктуру пачынаюць пакідаць,