Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ны не хацелі прызнаць Матыльду за каралéву і абабралі за караля Булёнскага графа Сьцяпана Блюа, пляменьніка Гэнрыка І, — ангельскі пасад заняў сын Матыльды ад другога мужа, Гэнрык. Ад Гэнрыка ІІ (1154—1189) пачынаецца ў Англіі гаспадараньне новае даст Плянтагенэтаў, Францускага паходжаньня, што яшчэ больш узмацавала Францускія ўплывы. Апрача Англіі, блізу палавіна зямель Гэнрыка ІІ была ў Францыі (Нормандыя - па матцы, Ажу, Мэн і Турэн — па бацьку, за жонкай, Алеонорай Аквітанскай, якая разьвялася з францускім каралём, Людвікам VІІ, ён дастаў Пуату і Гізнь); апрача таго, ён зваяваў кéльцкіх князёў Ірляндыі і Шкоцыі (Шкотляндыі). Гаспадараньне яго вельмі ўславілася. Ён здале завясьці ў краі лад і грамадзкую бясьпечнасьць, добра наладзіў вайсковыя справы і суд (завёў суд прысяжных), апекаваўся мéстамі, асабліва Лёнданам. У барацьбé з дамаганьнямі царкоўнае гіэрархіі ён здалеў забясьпечыць гаспадарственай уладзе вярхоўны нагляд над духоўнымі справамі і права назначэньня на царкоўныя ўрады. Змовіўшыся з духоўнымі і сьвецкімі магнатамі, ён, згодна з так-званымі Клярандонскімі Констытуцыямі (пастановамі зьезду ў Клярандон 1164 г.) зрабіў духоўных падсуднымі сьвецкаму суду. Проці гэткай палітыкі ў адносінах да царквы выступіў прадстаўнік Рыму, арцыбіскуп Кентэрбэрыйскі і прымас Тамаш Бэкет, і ў Англіі, як і па другіх краёх, узьнялася вострая барацьба паміж духоўнай уладай і сьвецкай. Калі лішня гарачыя прыхільнікі караля забілі арцыбіскупа Бэкéта, Гэнрык ІІ, давёўшы, што ён невінаваты ў убіўстве, пагадзіўся з папай Аляксандрам ІІІ; аднак, справа ўбіўства пазбавіла яго пашаны народу. Яго сын, Рычард Львінае Сэрца (1189—1199), герой трэцяга крыжавога паходу, быў увасабленьнем рыцарска-рамантычных цнот і заган свайго часу, ня маючы ані здольнасьці да кіраваньня гаспадарствам, ані ахвоты. Дый вялікшую часьць свайго гаспадараньня ён правёў за межамі Англіі; быў забіты ў Францыі ў бітвé з сваймі вассаламі, якім памагаў францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст.

3. Вытварэньне ангельскае нацыі і пачатак парлямэнтарызму. а) Вялікая Грамата аб Волі. Падобна да таго, як ангéльская нацыя вытварылася ў працягу даўгіх гадоў, як рэзультат зьліцьця разнародных, спачатна варожых адзін аднаму, элемэнтаў, так і ангельскі парлямэнцкі лад ёсьць вытварствам мнагавяковае барацьбы між асноўнымі сіламі гаспадарства: каралеўскай уладай, рыцарствам, духавенствам, графствамі і местамі. Навет тыя часы, калі улада была найгоршая, ня мінулі бескарысна; тады якраз былі здабыты свабоды ангельскага народу.