Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аснова, на якой дзяржыцца гаспадарственае права Англіі, была адваёвана ангельскім народам у дастойнага найвялікшае пагарды, слабога, крывадушнага, хісьлявага і крывавага Яна Безьзямельніка (1199 - 1216), малодшага брата Рычарда Львінае Сэрца. Ян забіў свайго пляменьніка, Артура трафа Брэтані; тады францускі кароль Піліп ІІ Аўгуст лазваў яго, як свайго вассала, на свой суд. Кароль Ян Безьзямельнік на суд не зьявіўся, а тады Піліп ІІ Аўгуст пазбавіў яго ўсіх яго зямель у Францыі, апрача Аквітаніі (Пуату, Гізнь). Мала гэтага: калі Ян не згадзіўся прызнаць назна чанага папай арцыбіскупа прымаса (Сьцяпана Лянгтона), дык узгарэлася барацьба з энэргічным Інноцэнтым ІІІ, які пракляў караля і аддаў Англію Піліпу ІІ Аўгусту. Ян Безьзямельнік скарыўся перад папаю і дастаў ад папскага легага назад Англію і Ірляндыю, як лен папскі, за плату што-году дані. Тады змовіўся з сваім сваяком, імпэратарам Оттам ІV Вэльфам, і выступіў проці Піліпа ІІ Аўгуста. Аднак, яму не пашчасьціла: ён быў зусім разьбіты ў бітве каля Бувін (1214). Пасьмялеўшы з прычыны гэтае няўдачы караля, бароны, біскупы і мяшчане дружна населі на яго і прымусілі, ня гледзячы на протэсты папы, даць прысягу на вернасьць Вялікай Грамаце аб Волі (Magna Cnarta Lіbertatum-1215), уложанай прымасам згодна з агульнымі дамаганьнямі. Найважнейшымі былі тыя пункты прывілеі, якія абмежавалі права караля назначаць падаткі і права суду, а такжа баранілі правы ўсято насяленьня, усіх станоў. Падаткі адгэтуль магла назначаць толькі "Вялікая Рада", да якое належылі вышэйшыя духоўныя, графы, бароны і тыя рыцары, якія былі ў беспасярэдняй залежнасьці ад караля. Былі ўпарадкаваны суды і забясьпечаны ад самадуму караля; адгэтуль нікога няможна было арыштаваць без прысуду адпаведнага судзьдзі; магнатаў-жа маглі судзіць толькі роўныя ім судзьдзі. Былі пацьверджаны і забясьпечаны старыя прывілеі, дадзеныя ўжо ранéй мéстам, асабліва Лёндану. Дзеля карысьці таргоўлі былі ўстаноўлены аднародныя меры і вагі; каралю было забаронена самадумам назначаць мыта. Вялікая Грамата сталася асновай далейшага разьвіцьця ангельскае констытуцыі.

b) Разьвіцьцё парлямэнтарызму. У далейшай барацьбé з каралеўскай уладаю і папствам ангельскі народ цьвёрда бараніў гэтае першае забясьпечаньне яго свабод. За час даўгога гаспадараньня няўдалага, кіраванага фаворытамі Гэнрыка ІІІ (1216—1272), сына Яна Безьзямельніка, адбывалася далейшае формаваньне гаспадарственага ладу Англіі. Калі кароль, пакорны папству, ня гледзячы на дадзеную прысягу, дамагаўся ўсё вялікшых падаткаў, каб супакоіць прагавітасьць папаў, дзеля адпору яму заснаваўся