Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але і беспасярэдня манарху. Суровае гаспадараньне Вільгэльма дало старонцы ўнутраную бясьпечнасьць, якое ад часоў Альфрэда В. тутака ня бывала. Аднак, найважнейшым насьлéдкам заваяваньня Англіі Норманамі было тое, што адзінокая датуль краіна гэтая прыняла заходнюю культуру і разам з усім Захадам пайшла па дарозе вышэйшага разьвіцьця цывілізацыі. Англія была захоплена такжа гізрархічнымі ідэямі папства і ў часе крыжавых паходаў адыграла выдатную ролю. Наездчыкі, якія, быўшы ў Нормандыі, прынялі культуру і мову зваяванага народу, завялі ў судзе і ўрадах Англіі францускую мову. Як рэзультат зьліцьця языка Англа-Саксонаў, які прыняў элемэнты кéльцкае мовы, з языком францускім, пачала вытварацца ангельская мова. У першыя часы зваяваныя Англа-Саксоны адносіліся да наéздчыкаў вельмі няпрыязна, і зьліцьцё гэтых пляменьняў ішло вельмі туга і доўга. Толькі цераз два вякі счээла тое бяздоньне, якое іх дзяліла, і вытварыўся адзіны ангéльскі народ.

b) Пачатак гаспадараньня Плянтагенэтаў 1). Пасьля Вільгэльма Заваявальніка гаспадарылі два яго сыны: Вільгельм ІІ Руды і Гэнрык I. Пасьля Гэнрыка І асталася толькі дачка Матыльда, якая была замужам за імпэратарам Гэнрыкам V, а пасьля яго сьмерці вышла за францускага вассала Готфрыда Анжуйскага, празванага Плянтагенэтам за тое, што любіў паляваньне ў калючых кустох (Planta geneta) і на шоламе насіў галінку ялаўца. Пасьля хатняе вайны, якая ўзьнялася з прычыны таго, што ангельскія Норма-