Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У васобе наступніка Караля VІІ, Людвіка XІ (1461— 1483), лучылася крывадушнасьць і крывавая бязьлітаснасьць з вялікай гаспадарственай мудрасьцяй, чым ён быў падобны да першага караля Франкаў, Клёдвіга. Ён далей ішоў па дарозе, нацéмленай яго папярэднікам, кіруючыся да аканчальнага ўмацаваньня каралёўскае ўлады; ён паддзержаваў месты, прамысловасьць, таргоўлю; павялічаваў даходы гаспадарственага скарбу разумнай фінансавай гаспадаркаю. Калі памéр наступнік бургундзкага князя Піліпа добрага, Кароль Адважны, Людвік XІ прылучыў да Францыі астаўшыся ўзноў без гаспадара лен Бургундыю, а такжа нéкалькі другіх правінцый, калі вымерла анжуйская дынастыя. Наагул-жа Людвік XІ ўзмацаваў у Францыі абсалютызм не стварэньнем новых устаноў, а гвалтамі і насільствамі.

Сын. яго, Кароль VIII (1483—1498) заваладаў апошнім ленам у Францыі, Брэтаніяй, ажаніўшыся з дзедзічкаю гэтае краіны. Гэтак, кароль быў цяпер валадаром усéнькае Францыі, каралеўская ўлада аканчальна зьнішчыла фэодальны лад і сталася абсалютнай. У канцы сярэдніх вякоў Францыя была магутным гаспадарствам, з добрай унутраной арганізацыяй, маючы апору у векавітым войску і гатовая да абароны ад замежных непрыяцеляў.

§ 15. Англія.

1. Пачатак заходняе культуры ў Англіі.[1] а) Заваяваньне Англіі Норманамі. Вільгэльм Заваявальнік (1066-1087), князь Нормандыі, пабéдай пад гастінгсам палажыў аснову для гаспадараньня Францускіх Нoрманаў у Англіі. Раўнуючы да лагоднага гаспадараньня данскага караля Канута і яго сыноў, норманская ўлада над заваяваным народам была цяжкая, суровая, нялюдзкая. У Англасаксонаў адабралі ўсé іх землі. З гэтых зямель былі створан 60.000 каралеўскіх ленаў; адкінуўшы тое, што кароль уз..у сабé, блізу палавіна іх была аддадзена царкве, а рэшта падзелена між 700 баронаў, якія ў свой чарод надзялялі зямлёй сваіх вассалаў. Было зроблена сьпісаньне ўсяé зямлі з абазначэньнем імéньняў собсьнікаў і іх павіннасьцяй. Гэнаму "Каралеўскаму сьпісаньню" народ дай назоў Кнігі Суднага дня (Doomesday-Book). Лéнная сыстэма, якая настала адгэтуль у Англіі, не аслабіла каралеўскае ўлады, як гэта сталася ў Францыі і Нямеччыне, а, наадварот, узмацавала яé. Тутака лены, раўнуючы да францускіх і нямéцкіх, былі невялікія, ды, апрача таго, рыцары давалі прысягу на вернасьць ня толькі свайму найбліжэйшаму сэньёру,

  1. Гл. § 9.