Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Караля-ж Яна ня выкупілі з палону, бо ня было грошай і ён памер у няволі. Яшчэ перад гэтым аказаўшаеся бяз князя Бургундзкае князьства ён, супроць традыцыі Капэтынгаў, не прылучыў да кароны, а аддаў свайму наймалодшаму сыну Піліпу Адважнаму, і гэтак было закладзена яшчэ адно гаспадарства, якое скора пачало пагражаць Францыі.

У часе гаспадараньня сына яго Караля V Мудрага (1364-1380) йзноў узьнялася вайна з Англіяй, і на гэты раз Французам добра шчасьціла: пасьля некалькіх пабéд францускіх войск пад камандай Бэртрана дю Гесклéн вялікшая часьць утрачаных зямель была вернена Францыі. У ўнутраной палітыцы Кароль V аказаўся вельмі далёкабачным, ачысьціў край ад рабаваўшых яго наймовых войск, наладзіў добрую адміністрацыю і высака падняў аўторытэт падупаўшае каралеўскае ўлады. Аднак, надта рана яго скасіла сьмерць, а яго наступнік Кароль VІ (1380—1422) аказаўся хворым на розум. На каралеўскім двары пачалася барацьба за ўладу дзьвюх партый: орлеанскае (з родным братам караля, Людвікам) і бургундзкае (з стрэчным братам караля, Янам Бястрывожным, сынам Піліпа Адважнага). Ня было праступку, на які не паважыліся-бы барацьбіты. У гэтай завірусе да берагоў Францыі прыстаў з войскам ангельскі кароль Гэнрык V (пасьля Эдварда ІІІ ў Англіі гаспадарылі Рычард ІІ і Гэнрык ІV) і разьбіў Французаў каля Дзэнкур (1415). Нягледзячы на гэта, унутраная барацьба ня спынялася: у часе сустрэчы (на мосьце каля Монтэро) дзеля замірэньня дэльфіна Караля, сына хворага караля, з бургундзкім князем Янам апошні быў забіты. Тады сын забітага, Піліп Добры, пагадзіўся з Ангельцамі і зрабіў умову з Гэнрыкам V, да якое прылучылася і жонка хворага Караля VІ, каралева Ізабеля, якая ненавідзела свайго сына дэльфіна Караля. Згодна з гэтай умоваю Гэнрык V ажаніўся з дачкой Караля VІ, Кацярынай, і стаўся рэгэнтам Францыі, заступаючы хворага манарха. Калі-ж Гэнрык V памер (1422), сын яго, паўгодні Гэнрык VІ быў абвешчаны каралём Англіі і Францыі, на што згадзіліся парыскае мяшчанства і парлямэнт (у тым-жа годзе памер і Кароль VІ). Дэльфін Кароль ледзь-ледзь дзяржаўся яшчэ на паўдня ад Лёары Галоўную апору яго ля лёары, Орлеан, былі ўжо абляглі Ангéльцы, і ён маніўся пакінуць Францыю, калі неўспадзеўкі прышоў ратунак.

b) Жанна д'Арк і канéц вайны. Агульная руіна краю збудзіла ў францускім народзе нацыянальнае пачуцьцё. Да дэльфіна ў яго табары зьявілася дачка селяніна з весі Домрэмі (на ўзьмéжжы Лётарынгіі і Шампані), Жанна д'Арк. Яна казала, што пачувае сябé прызванай да