Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гога боку, тэй-жа дарогаю некалькі ленаў маглі аказацца ў адных руках. Гуткім парадкам графства перастала быць урадам гаспадарства і перайшло у паняцьце тэрыторыяльнае.

Да лічбы духоўных князёў належылі арцыбіскупы, біскупы і апаты, да сьвецкіх маркграфы, графы, буркграфы і палятыны (палацовыя графы, пфальцграфы). Маркграфы мéлі пад сабой вялікшы узьмéжны прастор; буркграфы былі начальнікамі замковага гарнізону, бывалі такжа вассаламі духоўных -- закладчыкаў мест, у якіх займалі ўрад графа. Палятыны былі прадстаўнікамі каралеўскае ўлады і процістаўляліся ўладзе князёў. У часы Фрыдрыха І графы былі выключаны з лічбы князёў і разам з каронным рыцарствам, якое намагалася быць у беспасярэдняй залежнасьці ад караля, залічаны да сярэдняга баярства. З гэтае прычыны лічба сьвецкіх князёў у імпэрыі ўпала да 10 — пад той час, як духоўных князёў было 50.

b) Разьвіцьцё ўлады князёў і прадстаўніцтва станоў. Князі ўсё болш выразьліва імкнуліся да здабыцьця гаспадарственае ўлады, значыцца да ператварэньня сваіх ленаў у незалежныя гаспадарствы. Залежнасьць вялікшых вассалаў ад караля была шмат мéншая, чымся залежнасьць меншых вассалаў ад князёў. Пад той час, як у прыпадку вайны каралю прыходзілася часта прылабуніць князёў, каб паклікалі пад аружжа сваіх вассалаў,-князі на сваіх землях былі запраўднымі вайсковымі начальнікамі для вассалаў. Права суду, якое даўней прыналежыла графам, як ураднікам гаспадарства, сталася радавым прывілеем князёў, а прысуды апошніх былі аканчальныя-бяз права для засуджаных апэляцыі да кароны. Права верхавенства над манастырамі і валасьцямі, узрост даходаў з зямлі, каралеўшчыны[1] і падаткі, якія зьбіралі княжыя ўраднікі, — уcë гэта прыяла ўзросту ўлады князёў. Відавочным выяўленьнем гэтае ўлады было раздрабненьне князьскіх зямель дзяльнëй спадчыны па сьмерці князя, што асабліва часта здаралася ад сярэдзіны ХІІІ ст.

З другога боку ўзмацовавала свае правы прадстаўніцтва станоў — баярства, духавенства і мéст. Вытварылася такое палажэньне, што баяры і месты, карыстаючы ці то з часовае нястачы ў князёў грошай, ці з другіх іх клапотаў, адваявалі сабе права зацьвярджаць князеўскія пастановы, асабліва ў справах падаткавых і ваенных. Гэтак насупраць улады князёў паўстала прадстаўніцтва станоў. У Тыролі да прадстаўніцтва станоў уваходзілі такжа і сяляне.

  1. Даходы, якія належылі каралю. (Перакл.).