Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

турніры ахвотнікі падавалі арганізатарам заявы напярэдадні, але бывала, што кідалі адзін аднаму рукавіцу (ў знак вызаву) і ў часе самога турніру. На знак гэрольда рыцары з настаўленымі дзідамі з разгонам наляталі адзін на аднаго. Той пераважаваў, хто ськінуў праціўніка з каня або зламаў сваю дзіду аб закаваныя ў сталь грудзі яго. Часта рыцары мянялі зламаныя дзіды на цэлыя, і іншыя з іх ламалі на турніры некалькі дзесяткоў дзідаў. Нагароду за пабéду даставалі з рук дастойных дам у пастаці ланцужкоў, пярсьцёнкаў, шоламаў, мячоў. Выдумлялі і вельмі арыгінальныя нагароды. Гэтак, на турніры ў 1236 годзе, які быў цэлы тыдзень, граф Місоніі паставіў на полі бітвы дрэва з залатым і срэбным лісьцем. Хто ў бітве ўдзяржаўся на кані і зламаў дзіду аб праціўніка, той даставаў срэбны лісток, а хто ськінуў праціўніка на зямлю-залаты. Калі ў XІV ст. значэньне Цяжкое коньніцы паменшала, турніры пачалі губляць характар хаданьня між рыцарамі і з часам перайшлі ў звычайную гульню прыдворных, якая забаўляла народ.

c) Упадак рыцарства. Ужо ў XІІІ вéку выяўляецца ўпадак рыцарства. Рыцары з пагардай глядзелі на ўсякую аканамічную працу, грбавалі ня толькі сялянамі, але і мяшчанамі. Самі пераважна зусім не займаліся гаспадаркаю і жылі з даняй, якія ім плацілі сяляне. Рыцары галелі, а разам з гэтым выяўлялася зьдзічэньне іх, і псаваліся абычаі. З сваé аружнае сілы яны карысталі дзеля гвалтаў і рабункаў. Гэтай смутнай эвалюцыі рыцарства ў Нямеччыне прыяла аслабленьне каралеўскае ўлады; ужо Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ жаліўся на упадак дворных абычаяў. У палавіне XІІІ в. разбойнае рыцарства (Raubrіttertum) зрабілася вельмі даходным і памаўзьлівым.

4. Фэодалізм і рыцарства. а) Тварэньне ўдзельных князьстваў на грунце фэодалізму. Разьвіцьцё феодалізму выклікала поўны пераварот у становых і гаспадарственых адносінах. Феодальны лад быў абаперты на даваньні на ўжытак якога-небудзь жарала даходу, а паіменна: зямель, места, млына, дому, графства, біскупства, манастыра, права біцьця манэты, права зьбіраньня мыта, дзесяціны або другога падатку. А як лéньнік мог мéць некалькі ленаў ад розных сузэрэнаў, ды яшчэ частку сваіх ленаў пераўступаць другім, дык з усяго гэтага выходзіла часта страшэнная блытаніна.

Беспасярэдня ад караля залежылі бадай адны толькі князі. Даўнейшы княжы стан паўстаў на грунце займаньня ўрадаў, асабліва графскага. Пры спадчыннасьці лéнаў, якая з часам усталявалася, адно графства магло дастацца некалькім наступнікам, значыцца, магло быць падзелена; з дру