Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

поступу, вытварылі сярэдні стан паміж сялянствам і рыцарствам. Мяшчане цемілі, што моцны урад-гэта парука бясьпечнасьці таргоўлі; апрача таго, яны прызнавалі патрэбу агульнае ваеннае павіннасьці і агульных, для ўсіх станоў, падаткаў, ды вельмі паважалі права. Мяшчанскі стан разьвіваў культуру, і месты сталіся цэнтрамі (асяродкамі) навук і мастацтва. Слаўныя будоўлі сьвятынь, ратушы і прыватныя палацы — усё гэта творы рук мяшчанскіх майстроў.

3. Рыцарства. а) Разьвіцьцё рыцарства. Калі, пачынаючы ад Х вéку, ядро заходня-эўрапэйскіх армій, заместа пéшага народнага войска, пачала прадстаўляць коньніца, — тады з вольных вассалаў, якія біліся конна, вытварыўся рыцарскі стан. Хаця сьпярша рыцароў давала не паходжаньне, а прызваньне (прыгук) і ўзгадаваньне, аднак з дружын коньнікаў мала-па-малу вытварылася радавое баярства. Кожнага, чый бацька або дзед былі рыцарамі, залічалі да рыцарскага стану на моцы паходжаньня. Пазьней рыцарскі стан абымаў усё баярства наагул, не выключаючы навет найвышэйшага, ды ў часох красаваньня рыцарства навет каралёў і імпэратараў пасьвячалі ў рыцары. Згодна з кірункам таго часу да палітычнага гуртаваньня, якое пранікала тады ўва ўсé галіны жыцьцявых адносін, злучылася сьпярша баярства ў Францыі і Провансе, а пасьля і ў другіх раманскіх і германскіх краёх, і стварыла зьнітную[1], усё больш і больш абасобленую корпорацыю, рыцарскі стан, каторы ў часе крыжавых войнаў быў арганізацыяй, якая абымала ўсé хрысьціянскія землі, аднолькава ўзброенаю, з аднолькавымі абычаямі, з аднолькавымі правамі і абавязкамі. Далейшае разьвіцьцё рыцарскага стану адбывалася пад уплывам рыцарскіх ордэраў. Найбольш пачэснымі абавязкамі рыцара былі: вайсковыя практыкаваньні, вернасьць свайму сузэрэну, абарона веры і царквы, апéка над слабымі, асабліва над сіротамі і ўдовамі, пашана для жанок, урэшце — у таварыскім жыцьці — красамоўнасьць і дворныя абычаі. Час крыжавых паходаў гэта час найвышэйшае красы вайсковасьці, натхнёнае рэлігійным, царкоўным духам.

b) Жыцьцё рыцароў. Хлопчыкі баярскага роду, узгадоўваліся ў рыцарскіх і княжых замках, дзé яны ўслугоўвалі, як па жы, навучаючыся дворных абычаяў, éзьдзіць конна і валадаць аружжам. Адукацыяй іх займаўся охмайстра двара. Кніжная навука была неабавязкавая, але з ходам часу здаралася, што замковы капэлян, да якога належыла рэлігійнае ўзгадаваньне, вучыў пажоў чытаць і пісаць, а напару, дык і іншых навук. Бывала й так, што баярская

  1. шчытную