Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сузэрэна біскупу ці апату, і гэта ўжо былі месты біскупскія. У пазьнейшых часох закладалі мéсты такжа і сьвецкія князі, аддаючы суд і ўрадаваньне сваім ураднікам. З ходам часу патомкі старых мескіх родаў, званыя патрыцыямі, здабылі для сябе адносную незалежнасьць і правы. Гэта былі пераважна даўнейшыя собсьнікі зямель, што аселі ў месьце і заняліся таргоўляй ці промыслам. Мéскія патрыцыі дарогай куплі ці ўмовы, а бывала, што і сілай, здабывалі сабе вярхоўныя правы ў судзé і мéскім упраўленьні. Упраўленьне местам аддавалі ў рукі выбарнае мéскае рады з бурмістрам на чале. З вялікшае часьці каралеўскіх і біскупскіх мест патварыліся гэтак вольныя мéсты, якія павінны былі выражаць каралю пакорнасьць, аказаваць аружную падмогу ў часе вайны і плаціць падатак, за тое-ж карысталіся поўнай самадзéльнасьцяй, маючы роўныя з князьмі правы. Мéскія патрыцыі ваявалі конна і лічылі сябе роўнымі рыцарам. У ХІІІ сталéцьці княжыя месты, ня глéдзячы на праціўленьне князёў, дасталі таксама часткавую самадзéльнасьць — прынамся ў судзе і ўпраўленьні.

У меру расцьвету рамёслаў, дасталі вялікшую вагу і рамесьнікі, якія шмат узбагацелі. Яны таксама згуртаваліся і стварылі добра наладжаныя корпорацыі, званыя цэхамі з цэхмайстрамі на чале. Рамесьнікі аднае спэцыяльнасьці, ці фаху, арганізаваныя ў цэх, звычайна жылі на аднэй, або і некалькіх суседніх вуліцах места. Толькі сябры цэху мел! права вырабляць і прадаваць рэчы свае спэцыяльнасьці; чужацкая конкурэнцыя не дапускалася, і проці яе былі ўстаноўлены суровыя законы. Мескі ўрад азначаў максімальныя цэны на тавары, якіх ніхто ня меў права пераступаць, цэхі-ж падробна ўстанаўлялі, які мае быць гатунак і спосаб вырабу гэтых тавараў. Маючы ў сваіх арганізацыях вялікую лічбу сяброў, якія ігралі важную ролю пры абароне места (яны біліся пéша), і дайшоўшы значнае заможнасьці) цэхі пачалі дамагацца сабе месца ў мéскім урадзе і дабіліся гэтага, але толькі пасьля даўгое барацьбы з патрыцыямі. Такзеанымі цэховымі войнамі ў XІV і XV вякох цэхі адваявалі для сваіх цэхмайстраў месца ў мéскіх радах, а ў іншых мястох ім удалося дабіцца поўнага скасаваньня радавых прывілеяў патрыцыяў.

Побач з таргоўляй і прамысловасьцю, у сярэднявечных мястох значную ролю іграла такжа земляробства.

Пачынаючы ад Х ст., блізу усé месты былі абгароджаны мурамі і, на наш пагляд, былі надта невялічкія: толькі найбольш выдатныя месты ў Нямеччыне мéлі больш за 10.000 жыхароў. Ня гледзячы на гэта, яшчэ перад рас цьвéтам саюзаў мест у XІV ст., мéсты мелі надта вялікую вагу. Мяшчане сталіся прадстаўнікамі заўсёднага, супакойнага