Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

моладзь вучылася ў манастырскіх школах пад кіраўніцтвам выдатных вучоных-духоўных. Аднак, няпісьменнасьць не рабіла сораму навет найслаўнейшаму рыцару.

На чатырнаццатым годзе жыцьця паж станавіўся аружжаношам. Яго абавязкам было ўдзержаваць у парадку зброю (панцыр) і аружжа рыцара, пілнаваць стайні; разам з сваім гаспадаром ён хадзіў на паляваньне, на турніры і на вайну. На 21-ым годзе яго маглі пасьвяціць у рыцары. У гэтым урачыстым дні ён перад аўтаром прысягаў стаяць за права і праўду, бараніць удоваў і сірот, паважаць царкву і яе слуг і біцца з нявернымі. Тады ўжо рыцар, князь або кароль зьлёгка біў яго лязом мяча па плячы і даланëй па твары на знак, што ён не павінен адгэтуль сьцярпець такое зьнявагі, кажучы: "Пасьвячаю цябе ў рыцары імем Бога, сьв. Міхала і сьв. Юрыя". Пасьля новаму рыцару давалі зброю і залатыя шпоры.

Рыцары жылі ў замках, якія баранілі мураваныя сьцены і палажэньне на высокіх і ўсхоных[1] гарах, ля рэк або на рачных астравох. У замак уваходзілі па ўсхонай дарозе пераз браму, якая вяла на першы панадворак. Тутака звычайна дзяржалі вялікіх сабак або дзікіх зьвяроў. Спусканы мост вёў пераз шырокі роў у галоўную браму, якая прадстаўляла ўваход на ўласьцівы замковы панадворак, акружоны будынкамі. Шырачэнная, крэпка збудаваная галоўная вежа (башта) узвышалася над усімі будынкамі. Уваход у вежу быў зроблены высака — на вышыні паверху, і туды ўваходзілі па лéсьвіцы, якую ўцягавалі наверх за сабой. Ісподняя часьць вéжы, прызéмле, служыла, як склад запасаў êміны, або як вязьніца для палонных нéпрыяцеляў і злачынцаў. На гэтай вежы заўсёды стаяў вартаўнік, які, бачачы стуль усю ваколіцу, першы бачыў нéпрыяцеля ці госьця. Паміж будынкамі галоўнае месца займаў палац, дзе была рыцарская заля — месца зборкі сям'і рыцара і гасьцей. Да палацу прытыкаліся пакоі, спаміж якіх некалькі займалі жанкі. Пад кіраўніцтвам гаспадыні жанкі пралі, ткалі, шылі і гафтавалі адзежу і царкоўныя прыборы. Палац і пакоі Навет і у вельмі заможных людзей былі прыбраны вельмі скромна. Сядзелі на драўляных слончыках і лавах, пакрытых тканінамі. Вялізарныя адкрытыя пéчы, ня гледзячы на вялікі агонь, давалі мала цяпла, затое асьвячалі пакоі з вокнамі без абалон (шыб), зачыненымі ў сьцюжу і непагадзь вакяніцамі (шкло пачалі ўжываць шмат пазьней). Дзеля асьвятленьня ўжываліся такжа сьвéтачы або аліўныя лямпы, што давалі мала сьвятла. Дык людзі ўзімку з нецярплівасьцю ждалі вясны і цёплых дзён, калі ўсе гульні былі пад

  1. стромкіх