Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

закупленых тавараў. З Вэнэцыяй вялі конкурэнцыю ў таргоўлі Генуя і Піза, а такжа францускія месты Марсэль Монпэлье.

З узростам калёнізацыі ля Эльбы ўзрастала значэньне таргоўлі ля Балтыцкага мора. Нямецкія купцы везьлі туды вырабы прамысловасьці, а стуль вывозілі да сябé дрэва, ковы, футры, ды займаліся лоўляй селядцоў і дзяржалі ў сваіх руках увесь гандаль Англіяй і багатай Фляндрыяй. Ад таргоўлі з Поўначай багацелі, апрача Кельну, у першы чарод Любек, Брэмэн, Антвэрлэн, Гандаў і Утрэхт.

Прывоз прамысловых вырабаў з усходу пасунуў напéрад такжа і разьвіцьцё прамысловасьці ў Эўропе. Падчас і пасьля крыжавых паходаў у вусіх слаёх грамадзянства запатрабаваньне збыткоўных вырабаў гэтак шыбка расло, што дарагі падвоз усходніх тавараў ня мог яго здаволяваць. Дык пачалі рабіць стараньні каля таго, каб патрэбныя тавары вырабляць у сваёй бацькаўшчыне. У сувязі з усë далейшым падзелам працы і ростам вытворства яé, краёвыя рамесьнікі пачалі вельмі багацець.

Разьвіцьцю таргоўлі і прамысловасьці ўсё больш і больш яўна памагаў пераход ад прыроднае гаспадаркі да грашавое. Як мéрай вартасьці, усюды пачалі карыстацца коўнымі грашмі. Таргоўля і прамысловасьць зусім вызваліліся ад залежнасьці ад замельных паноў. З паяўленьнем грошай і ростам рухомае маемасьці зямля перастала прадстаўляць адзіную мéру заможнасьці. Інтэнсыўна ведзены горны промысел у гарах гарцу і Коўных у Чэхіі і Угоршчыне павялічаваў запасы коваў і грошай. Хаця вартасьць грошай ад гэтага меншала, усё-ж яна ў ХІІІ сталéцьці была ў Нямеччыне ў пяцера вышэйшая, чымся напярэдадні сусьветнае вайны 1914 году. Найраней разьвілася грашавая гаспадарка ў італьянскіх мястох, якія ў тыя часы безразьдзельна гаспадарылі над сусьветнай таргоўляй. Тут нарадзіліся вэксэльныя і крэдытныя опэрацыі. Італьянскія банкіры, званыя лёмбардамі, сяліліся па ўсіх мястох, з якімі вяліся тарговыя зносіны. Крэдытная сыстэма аказавала вялікую помач вытворству, палягчаючы грашавыя звароты і даючы магчымасьць закладаць прадпрыемствы, якія былі не пад сілу аднаму чалавеку.

c) Унутраны лад у мястох. Пад той час, як фэодальная сыстэма тварыла ўсё новыя ступені залежнасьці, па мястох зусім занікалі становыя розьніцы. Спачатку даваньне пасёлкам назову места было выключным правам караля, каторы гэтак станавіўся беспасярэднім валадаром мéста, аддаючы суд і ўрадаваньне свайму заступніку, войту ці мéскаму графу (бургграфу). Гэтак тварыліся каралеўскія мéсты. Аднак, кароль часта аддаваў свае правы