Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыўджаных жыцьцём. Італьянскія ўзьбярэжныя тарговыя месты прыймалі ў гэтых паходах учасьце дзеля таго, каб завязаць новыя, карысныя для іх тарговыя зносіны з чужымі краямі.

Асаблівы рух узьняўся ў Францыі, якая найбольш энэргічна паддзержавала царкоўна-хрысьціянскую ідэю і была найбольш рамантычна-рыцарскай паміж гаспадарствамі Эўропы. Там найгарачэй прыймалі да сэрца справу крыжавых паходаў, і адтуль выйшла найбольш учасьнікаў іх. На чародным месцы за ëй стаялі норманскія рыцары ў Англіі і паўднявое Італіі, ды італьянскія тарговыя месты. Мéнш цікавіліся крыжавымі паходамі Немцы і другія народы. Гішпанцы-ж, на жаданьне папы, зусім ня прыймалі ўчасьця ў крыжавых паходах, бо мéлі даволі клопату ваяваць з магамэтанамі ў сваім родным краі.

Вялізарнае арабскае гаспадарства (гл. § 6) усё больш і больш драбнілася і рухалася. Арабская культура была яшчэ ў поўнай красé, ды ўжо пачала загнівацца з нутра. Вырадзіўшыся і ўтраціўшы сваю мужнасьць, патомкі ваяўнічых сыноў пустыні ня мелі ўжо сілы дзеля адпору мандроўным барбарскім пляменьням, якія наплывалі ў занятыя імі краі. Пляменьні гзныя ішлі з-пад Касьпійскага мора і былі вéдамы пад агульным назовам Туркаў або Туркмэнаў, ці яшчэ Туранцаў - ад імя іхнага старога селішча Турану. Прыняўшы ісьлям, Туркі служылі ўтраціўшым свой ваяўнічы дух Арабам, як наймовыя жаўнеры; яны баранілі арабскія дынастыі, або ськідалі іх, ды ў канцы пачалі тварыць сваé собскія дынастыі і з наймітаў перавярнуліся ў гаспадароў, прыцягаваючы ў арабскія краіны ўсё балей і балей землякоў. Турэцкае плямя Сэльджукоў мела цягу на Захад, накідаючы сваю ўладу Арабам. Сэльджукі заваявалі землі Аббасыдаў, а пасьля хрысьціянскую Грузію, Каўказ і Малую Азію ажно да Басфору. Яны заўладалі Эгіптам і Сырыяй, ды пад іх гаспадараньнем апынулася і Палестына.

Ад першых часоў хрысьціянства Гроб Хрыста быў мэтаю для пабожных мандровак. Культурныя Арабы не рабілі багамолам ніякіх перашкод; але, калі ў Эгіпце і Сырыі, а значыцца і ў Палестыне, узяла ўладу фанатычная арабская дынастыя Фатымідаў, хрысьціян пачалі тамака ўціскаць. А як у палавіне XІ сталéцьця Палестыну занялі паўдзікія, што дзяржаліся яшчэ паганскае вéры, Сэльджукі, дык пала жэньне яшчэ больш пагоршала. У Эўропу прыходзілі адна за адну страшнéйшыя весьці аб гвалтах і зьняважаньні сьвятыняў з боку Сэльджукоў. З свайго боку павялічылі трывогу на Захадзе сваймі весткамі бізантыйскія імпэратары, якім Туркі, усéўшыся на другім беразе Басфору, сур'ёзна па