Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Рыме, яго віталі вельмі горача. У бітве пад Тагліякоццо ён ужо быў пéўны перамогі, калі неўспадзеўкі лучыў у засаду і быў зусім разьбіты. Яму, праўда, тады ўдалося ўцячы, але яго выдаў каралю адзін з рымскіх магнатаў (Франджыпані), а Кароль загадаў адсячы яму публічна галаву ў Нэаполі (1268). Гэты нязвычайна дзікі ўчынак аканчальна адбіў Сыцылійцаў ад Караля.

Мэта, да якое кіравалася з гэткай вытрываласьцяй папства, урэшце была дапята: слаўны род Гогэнштаўфаў згінуў, і скончылася нямецкае гаспадараньне ў Італіі. У барацьбе з імпэрыяй перамога выпала папству.

На Канрадыне вымер род Гогэнштаўфаў. Але скора між народам пачала шырыцца легенда, што Фрыдрых ІІ не памер, а сьпіць закляты ў Кюффгайзэр, у Турынгіі, у пячуры ці ў замковым падзямельлі; ён сядзіць пад сталом, ля каторага некалькі разоў акруцілася яго даўгая барада, і ў свой час выйдзе ізноў на сьвет, кавярнуць імпэрыі старую славу.

§ 12. Крыжавыя паходы.

1. Прычыны крыжавых паходаў. Ад часу першых паходаў магамэтан на Захад і першых іх заваяваньняў хрысьціянскія народы бязупынна вялі барацьбу з драбамі. Аднак, гэта пераважна былі чыста мясцовыя войны, што мелі характар аружнага адпору мясцовага насяленьня заваявальнікам. Дзеялася гэта найбалей на паўвастравох Пірэнэйскім і Апэнінскім, ды ў Сыцыліі. Калі-ж хрысьціянскі сьвет злучыўся пад верхавенствам рымска-нямецкіх імпэратараў і папства, хрысьціяне перайшлі ад абароны да наступленьня, і пачаліся вялізарныя войны хрысьціянскага захаду з ісьлямам, якія дасталі назоў крыжавых паходаў, або круцыятаў. Галоўнай іх мэтай быў паварот гаспадараньня хрысьціян у Сьвятой Зямлі. Паходы гэтыя. рабіліся найчасьцей дзеля карысьці царквы; папы былі пачынальнікамі іх, а выпаўняльнікамі - арганізатарамі былі сьвецкія валадары, што часта пярэчылі гэтым сваім собскім інтарэсам. Грунт дзеля крыжавых войнаў прадстаўляў дух часу, які выяўляўся, з аднаго боку, у настрою рэлігійнага лятуценьня, даходзіўшым ажно да аскéзы, а з другога — у склоннасьці маладых, поўных жыцьця грамадзянстваў да вайны і шуканьня прыгод. Абедзьве праявы лучыліся ў тагачасным рыцарстве, якое мала-памалу ператварылася ў грамадзянства, што абымала ўвесь Захад. Мéлі тут вагу і такія прычыны, як значнае павялічэньне насяленьня пры нізкой ступені вытворства яго, ды магчымасьць разбагацéць і палепшыць свой быт і грамадзкае становішча, што асабліва надзіла людзей, па