Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гражалі; вось, Бізантыйскія імпэратары і стараліся падняць усю Эўропу на барацьбу з іх непрыяцелямі. За падмогу проці Туркаў з Царгораду сулілі папе Грыгору VІІ прызнаньне ўлады папаў. І хоць такія пасулы былі вельмі прынадны, аднак, Грыгор VІІ ня меў магчымасьці што-небудзь зрабіць, бо быў вельмі захоплены барацьбой проці інвэстытуры. Наапошку бізантыйскі імпэратар Аляксей ІІ Комнэн зьвярнуўся падмогі да папы Урбана ІІ. Хаця гэты папа быў заняты вайной з Гэнрыкам ІV, усё-ж ён вельмі ўмела ўзяўся за гэтую справу, цéмячы, што яна можа быць яму карысна, зварочуючы вочы ўсіх на папства і адцягаваючы ад імпэратарскае ўлады. Па загаду папы, былі пасланы мандроўныя прамоўцы, якія хадзілі з мéста ў мéста, з пасёлку ў пасёлак, красамоўна рысуючы злыбеды і паніжэньне, у якім жывуць хрысьціяне на Усходзе. Найлепшым агітатарам быў пустыльнік Пётра з Аміену, які сваім красамоўствам захопляваў слухальнікаў і падбіваў да дзеяльнасьці. Гарачыя прамовы скранулі і рыцароў, і просты народ, асабліва-ж у Францыі. Абяцанка, што перад усімі, хто прыме ўчасьце ў паходзе, сама расчыніцца нябесная брама, ды пасулы ўсялякіх дастойнасьцяў і карысьці на зямлі аказавалі усюды вялізарны ўплыў на народ, які ў сябé дома ўсё цяжэй пакутаваў пад феодальным ярмом. Значыцца, грунт быў прыгатаваны, калі справай гэтай заняліся ў сакавіку месяцы 1095 году на сынодзе ў Піячэнцы. Калі папа ўвосені таго-ж 1095 году склікаў другі сабор у месьце Клермон, у Овэрні, і пачаў тамака прызываць захад да барацьбы 3 Усходам, выстаўляючы мэтай адваяваньне Ерузаліму, паміж сабраўшыміся падняўся вялізарны энтузіазм, і многа тысяч прысутных урачыста абяцалі прыняць учасьце ў паходзе, нашываючы на знак гэтага чарвоныя крыжы на рукавах. Кожын ваяка пачаў называцца крыжаносам, а паходы дасталі назоў крыжавых або круцыят (ад лацінскага слова crux = крыж).

2. Ход крыжавых паходаў. а) Пéршы крыжавы паход. Пакуль адбываліся прыгатаўленьні да паходу рыцароў, ужо ўвясну чароднага 1096 году вялізарныя чароды блага або і зусім бязбройных людзей, пераважна сялян і манахаў, паплылі на Ўсход пад камандай пустыльніка Пётры з Аміену і бéднага рыцара Вальтэра з мянюшкаю Бяз Нічога (von Habenіchts; запраўднае-ж прозьвішча яго-Сэнцавэгор), значачы свой сьлед разбоем, рабункамі і пажарамі. У угоршчыне Кароль Колëман выступіў з войскам проці чарады грабежцаў і вялікшую часьціну я зьніштожыў. Рэшта „крыжаносаў" перабралася пераз Царгорад у Малую Азію, але пад Нікеяй іх зусім разьбілі. Вальтэр пры гэтым быў забіты, а пустыльнік Пётра вярнуўся ў Царгорад. Другія-ж