Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абароньнік. Імпэратарскае справы, лучыў у палон у Болёнію, дзé і аставаўся да самаé сваé сьмерці. Пачалі здарацца прыпадкі здрады і адступніцтва. Ёсьць навет даныя, што ў змове проці імпэратара прыймаў учасьце яго асабісты прыяцель, канцлер Пётра дэ Вінэіс. Ня гледзячы на ўсé няўдачы, станаўкі Фрыдрых ІІ далей ходаўся за перавагу сьвецкае ўлады над дамаганьнямі папаў, і Інноцэнтаму ІV было яшчэ далёка да перамогі, калі сьмерць неўспадзéўкі спыніла поўнае дзéяльнасьці жыцьцё імпэратара. У сваёй духаўніцы Фрыдрых ІІ назначыў за свайго наступніка ў Імпэрыі і ў Сыцыліі сына свайго Канрада ІV. Фрыдрыха ІІ, як і бацьку яго, пахавалі ў Палермо.

У папскім табары шалéлі з радасьці, калі тамака давéдаліся аб сьмерці Фрыдрыха ІІ. Папа Інноцэнты ІV вярнуўся зараз-жа ў Італію, але туды-ж пайшоў на чале свайго войска і Канрад ІV. З падмогай свайго ваяўнічага брата, Манфрэда, Канрад разьбіваў сваіх нéпрыяцеляў раз за разам і ўрэшце здабыў апошнюю апору папскае партыі Нэаполь. Раптам Канрад ІV памёр, трэба думаць, ад атруты, маючы ўсяго 29 гадоў (1254). Пасьля яго астаўся сын, Канрад, 2-годні хлопчык, празваны з італьянскага Конрадыно; яго гадавала маці ў сваёй бацькаўшчыне Баварыі. У тымжа годзе, як і Канрад ІV, памер папа Інноценты ІV (1254). Справа Гогэнштаўфаў яшчэ ня была праграна, яшчэ перамогі йшлі слéдам за адважным Манфрэдам. У руках Манфрэда было ўсё каралеўства Рбéдзьвюх Сыцылій; калі-ж памéр Канрад ІV, партыя Гібэлінаў прымусіла Манфреда прыняць у Палермо карону (1254). Гэта страшэнна ўзлавала папу і ён пастанавіў ужыць усіх спосабаў дзеля аканчальнага зьніштожаньня "зьмяінага роду" Гогэнштаўфаў. Калі кінуты на Манфрэда праклён нічога не дапяў, новы папа Урбан ІV, перакананы, што папства ніколі ня здолее сваймі сіламі дайсьці перамогі над Гібэлінамі, знайшоў сабе хаўрусьнікаў у францускай дынастыі: ён пасуліў каралеўства Абéдзьвюх Сыцылій брату караля Людвіка ІX Сьвятога, Анжуйскаму князю Каралю, з умовай, што апошні будзе выплачаваць папе годнюю дань. У вайнé з гэтым энэргічным і хітрым манархам Манфрэд быў забіты ў бітве пад Бэнэвэнтам (1266), дзякуючы здрадзе.

Дэспатычнае, нязвычайна жорсткае і крывавае гаспадаральне Караля Анжуйскага выклікала ўсюды ненавісьць да яго, і шмат дзé гэта было выкарыстана Гібэлінамі. Пачаліся намовы 16-годняга Канрадына, каб éхаў у Італію абняць бацькаўскі сыцылійскі пасад. Канрадын, узгадаваны ў традыцыях свайго слаўнага роду, лёгка паслухаў намоваў і пайшоў на гэты рызыкоўны крок. Паставіўшы на карту астачы свае маемасьці, ён паехаў у Італію. Усюды, навет у