Старонка:Сусьветная гісторыя 2.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

з паўдарогі з прычыны пошасьці ў войску і собскае хваробы. Не чакаючы яго тлумачэньня, папа Грыгор ІX пракляў яго. Ня гледзячы на праклён і інтэрдыкт, Фрыдрых пачаў ізноў прыгатаўляцца да паходу (1228), які скончыўся вызваленьнем Ерузаліму і яго ваколіц, і замірэньнем на 10 год, але імпэратара ад праклёну ня звольніў. Наадварот: папа паслаў проці яго войска ў Апулію, якое імпэратар, вярнуўшыся з Ерузаліму, выгнаў адтуль і сам з аружнай сілай зьявіўся на граніцы Царкоўнага гаспадарства. Тады папа Грыгор ІХ пайшоў на ўступкі і падпісаў з ім мір у Сан Германо (каля Нэаполю), паводле якога за выхад з цэнтральнае Італіі імпэратар дастаў поўную свободу ў паўднявой Італіі і Сыцыліі.

Яшчэ перад крыжавым паходам Фрыдрых ІІ пачаў быў завадзіць новыя парадкі ў сваіх краёх; пасьля-ж міру ў Сан Германо ён аддаў усé свае сілы арганізацыйнай рабоце ўва ўсіх часьцінах гаспадарства, маючы найвеце ў першы чарод сваё каралеўства абедзьвюх Сыцылій. У гэтай краіне ён увёў (1231) новы гаспадарствены статут (Constіtutіo monarchіae Sіcu ae), які шмат выперадзіўшы тагачасныя пагляды і ўстановы, устанавіў зусім падобны да навейшага гаспадарствены лад з выдзяленьнем адміністрацыі, суда і фінансаў. Замéста сярэднявечнага феодалізму была створана дужая монархія, хоць яшчэ, і дэспотычная, але дапускаўшая да ўпраўленьня прынамся пасыўнае ўчасьце прадстаўнікоў станоў, што раўназначна пачатку парлямэнцкага ладу. kaроль апіраўся на залежных выключна ад яго ўрадніках, на войску і флёце. Ураднікі даставалі ўжо акуратныя пэнсіі заместа даўнейшага надзелу зямлёй дзеля карыстаньня. У войска, апрача Немцаў, найахватнéй браў Сарацынаў, даючы ім поўную свабоду веры, і тыя, не баючыся ніякіх царкоўных кар, былі вернаю апораю у прыпадку вайны з папай. Судзьдзямі былі таксама ўраднікі, якія судзілі ад імя караля; войны між прыватнымі асобамі, наезды, усялякі самасуд і дуэлі былі зусім забаронены. Добра наладжаная паліцыя бараніла лад і давала старонцы поўную бясьпечнасьць. Вельмі добрая фінансовая сыстэма з простымі і пасярэднімі падаткамі, а такжа расьцьвіўшая таргоўля ня толькі напоўнілі грашмі каралеўскі скарб, але і шмат паднялі дабрабыт краю. Доступ да урадаў гаспадарства, як і да ўсялякае грамадзкае, дзéяльнасьці даваўся здаўшым гаспадарственыя эгзамены, якія здавалі пераважна пры ўнівэрсытэтах у Салерно і Неаполі (апошні быў закладзены самым-жа Фрыдрыхам ІІ). Пад апекай імпэратара абодва ўнівэрсытэты разьвіваліся вельмі добра і ня ўступалі Парыжу, Болёніі, Багдаду, Дамаску і Kaіру. Цьвіло такжа мастацтва, і бліскучы, багаты каралеўскі двор у Палермо лічыўся любівай сялібай музаў.